навіны

Дэлегацыя Каардынацыйнай рады ўпершыню афіцыйна возьме ўдзел у сесіі ПАРЕ

Cесія ПАРЕ
Cесія ПАРЕ. Здымак мае ілюстрацыйны хараткар. Фота:facebook.com/ParliamentaryAssembly/
podpis źródła zdjęcia

Беларуская дэлегацыя Каардынацыйнай рады ўпершыню афіцыйна возьме ўдзел у сесіі ПАРЕ ў студзені 2025 года, паведамляе прэс-служба КР.

Таксама 6 лістапада Камітэт міністраў Рады Еўропы ўхваліў стварэнне Інфармацыйнага офісу ў справе Беларусі ў Вільні, цяпер чакаецца галасаванне ў Сейме Літвы. Гэта стала вядома пасля візіту Святланы Ціханоўскай у Страсбур, дзе яна сустракалася з кіраўніцтвам Рады Еўропы.


У выніку візіту ПАРЕ ўвяла пасаду адмысловага спавяшчальніка аб Беларусі, адзначае прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Чакаецца і запуск праграмы стажыявання для беларусаў у Радзе Еўропы. Гэта «беспрэцэдэнтнае рашэнне, бо Беларусь не ёсць фармальным сябрам арганізацыі», піша тэлеграм-канал Ціханоўскай.

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы – адзін з двух галоўных статутных органаў Рады Еўропы. Ён рэпрэзентуе інтарэсы асноўных палітычных партыяў у дзяржавах – чальцах арганізацыі. У межах Асамблеі супрацоўнічаюць прадстаўнікі парламентаў 47 дэмакратычных дзяржаваў, якія ўваходзяць у Раду Еўропы.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10