«Беларуская Сабчак» зблытала планы Лукашэнкі? Асцярожна: «выбары»!

«Бліскучая сямёрка» ідзе на «выбары», у тым ліку «беларуская Сабчак» – Ганна Канапацкая. Навошта Лукашэнку кандыдаты-спойлеры, якія могуць зблытаць планы? Беларусь усё роўна чакае перазагрузка. Павел Усаў і Ірына Сідорская спрачаюцца ў праграме «Двубой» з Віталём Цыганковым.


Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой»:

  • Навошта Вольга Чамаданава і Ганна Канапацкая вылучаныя на выбары-2025?
  • Ці будуць выбары-2025 беспраблемнымі для рэжыму Лукашэнкі
  • Навошта Алег Гайдукевіч ідзе на выбары?
  • Павел Усаў: Для Аляксандра Лукашэнкі ствараецца магчымасць новага манеўру
  • Дзмітрый Балкунец: хто з кандыдатаў можа замяніць Лукашэнку ў Беларусі?
  • Пры якіх абставінах выбары адменяць?
  • Ганна Канапацкая – беларуская Ксенія Сабчак
  • Ці не хацеў бы Павел Усаў прапанаваць дапамогу Святлане Ціханоўскай?
  • Андрэй Казакевіч: навошта Аляксандру Лукашэнку спойлеры?
  • У Беларусі – імітацыя выбараў, а сапраўдныя выбары – у ЗША?

Праграму «Двубой» глядзіце кожны аўторак у жывым эфіры «Белсату» а 20:20 і кожную сераду на YouTube-канале «Белсат News».