навіны

Чырвона-зялёнае шаленства, колка дроў, лозунгі «Надо» і «Слава КПСС». Як у Беларусі збіраюць подпісы за кандыдатаў

Парад 7 лістапада ў Віцебску. Крыніца: vitebsk.gov.by
Парад 7 лістапада ў Віцебску. Крыніца: vitebsk.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Сёння ў Беларусі стартаваў збор подпісаў на падтрыманне кандыдатаў на прэзідэнта Беларусі, які цудоўным чынам супаў з Днём кастрычніцкай рэвалюцыі. Паглядзелі, як выглядае гэтае феерычнае свята, зарганізаванае ўладамі розных гарадоў.

Збор подпісаў будзе працягвацца да 6 снежня, пасля чаго іх перададуць у ЦВК для падліку, а з 22 да 31 снежня пройдзе рэгістрацыя кандыдатаў, якія набралі не менш за 100 тысяч подпісаў.

Да збору дапусцілі рэкордна мала ініцыятыўных групаў: толькі 7. На мінулых выбарах, у 2020 годзе, было 15, на пазамінулых, у 2015-м, – 8, а ў 2001-м – ажно 22. У 2010 годзе ў бюлетэні трапіла больш кандыдатаў, чымся цяпер хаця б дапусцілі да збору подпісаў. 

Намёт для збору подпісаў на Чэмпіянаце калоння дроваў. Фота: mlyn.by
Намёт для збору подпісаў на Чэмпіянаце калоння дроваў. Фота: mlyn.by

Сёлета ўлады падрыхтаваліся да таго, каб на выбарах не было ніводнай нечаканасці, таму сярод кандыдатаў – толькі блізкія да цяперашніх улады людзі і няма нават ніякага напаміну пра апазіцыю. У дзяржаўных медыях усе рэпартажы былі прысвечаныя адзінаму кандыдату – Аляксандру Лукашэнку. Але пра астатніх вы можаце пачытаць тут.

Збор подпісаў у Менску 7 лістапада 2024 года. Крыніца: БелТА
Збор подпісаў у Менску 7 лістапада 2024 года. Крыніца: БелТА

Зрэшты, і самыя вынікі выбараў ніякіх сумневаў не выулікаюць, таму ўсё, што застаецца, – сачыць за гэтым святам камунізму дзеля антрапалагічнага вывучэння.

Вось так, напрыклад, сёння збіраюць подпісы за яго каля ракі Вяча ў Менскім раёне. Там зарганізавалі цэлы чэмпіянат калоння дроваў для СМІ, а галасы збіраюць у намёце з надпісам «Надо!».

Збор подпісаў на «Чэмпіянаце па колцы дроў для СМІ». Крыніца: БелТА
Збор подпісаў на «Чэмпіянаце па колцы дроў для СМІ». Крыніца: БелТА

«Цяпер гэта месца, дзе сабралася самая вялікая чарга ахвочых. Прымаюць подпісы чатыры пункты, але пры гэтым у кожнай стаіць чарга», – вядзе рэпартаж адтуль каманда праўладнага выдання, якая называецца «Батьковая правда».


Галасаванне ў Цэнтральнай выбарчай камісіі. Крыніца: БелТА
Галасаванне ў Цэнтральнай выбарчай камісіі. Крыніца: БелТА

Не менш весела праходзіць збор подпісаў за Лукашэнку на Гомельшчыне. Сёння ўвесь горад пылае камуністычнымі сцягамі, уперамежку з чырвона-зялёнымі. Тут людзей вывелі на «ўрачысты мітынг у гонар 7 лістапада», а потым – здаць подпісы.

«Традыцыя збірацца ў гэты дзень каля помніку Уладзіміру Ільічу Леніну даўняя і пры гэтым не губляе сваёй значнасці і яскравасці для гомельцаў. 107 гадоў таму свет змяніўся, даўшы пачатак новай, вялікай краіне, часткай якой мы працягваем заставацца калі не тэрытарыяльна, то сэрцам», – апісваюць гэты шлях «Гомельские ведомости».

Камуністычны парад 7 лістапада 2024 года ў Гомлі.
Камуністычны парад 7 лістапада 2024 года ў Гомлі.

У Гомлі на праспекце Перамогі пікеты разгарнулі прадстаўнікі праўладных аб’яднанняў – Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, Камуністычнай партыі Беларусі, партыі «Белая Русь», Беларускага саюзу жанчын ды іншых. 


«Гараджане актыўна падпісваюцца за кандыдатаў, вывучаюць інфармацыйныя стэнды з біяграфіямі. Святочны настрой ім стварыў патрыятычны флэш-моб», – апісвае newsgomel.by.

Збор подпісаў у Гомлі. Крыніца: newsgomel.by.
Збор подпісаў у Гомлі. Крыніца: newsgomel.by.

Жыхары Берасця таксама прынеслі кветкі да помнку Ільічу. Не абышлося без знамёнаў з подпісам «Слава КПСС», а потым самыя сумленныя берасцейцы пайшлі аддаваць свае подпісы патэнцыйным кандадатам на прэзідэнта. 

Жыхары Берасця скрозь туман ішлі да помніку Леніну. Фота: brestcity.com
Жыхары Берасця скрозь туман ішлі да помніку Леніну. Фота: brestcity.com
У Берасці заўважылі нават пункт збору подпісаў за Вольгу Чамаданаву. Фота: Павел Русак / Tochka.by
У Берасці заўважылі нават пункт збору подпісаў за Вольгу Чамаданаву. Фота: Павел Русак / Tochka.by

Мяркуючы з фатаздымкаў з Магілёва, там таксама быў толькі пункт збору подпісаў за Лукашэнку з тым жа лозунгам «Надо!».

Жыхары Магілёва прыйшлі падпісацца за кандыдата Аляксандра Лукашэнку.  7 лістапада 2024 года. Фота: mogilev.1prof.by
Жыхары Магілёва прыйшлі падпісацца за кандыдата Аляксандра Лукашэнку. 7 лістапада 2024 года. Фота: mogilev.1prof.by
Побач з пунктам збору подпісаў за Лукашэнку можна набыць патрыятычны мерч. Фота: mlyn.by
Побач з пунктам збору подпісаў за Лукашэнку можна набыць патрыятычны мерч. Фота: mlyn.by
На Віцебшчыне таксама без нечакасцяў: людзі праводзяць выходны, шпацыруючы да помніку Леніну і пунктаў збору подпісаў, але там сабраць аншлагі не ўдалося.
Збор подпісаў у Віцебску, 7 лістапада 2024 года. Фота: vitebsk.gov.by
Збор подпісаў у Віцебску, 7 лістапада 2024 года. Фота: vitebsk.gov.by

У Віцебску чыноўнікі кажуць, што людзей прыйшло шмат, бо «ёсць вялікая цікавасць да выбараў». Акрамя таго, тут пачалі збіраць подпісы не толькі на вуліцах, але і «спосабам кватэрнага абыходу» 


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10