Камала Гэрыс, якая прайграла прэзідэнцкія выбары Доналду Трампу 6 лістапада, выступіла перад сваімі прыхільнікамі.
Яна заклікала прыхільнікаў не адчайвацца, бо гэта толькі прайграная бітва ў барацьбе за дэмакратычныя каштоўнасці, якая абавязкова скончыцца перамогай.
Кандыдатка на прэзідэнцтва ЗША таксама пацвердзіла, што гаварыла з Доналдам Трампам, які перамог, і паабяцала дапамагчы яму як віцэ-прэзідэнтка з мірнай перадачай улады.
«Фундаментальны прынцып дэмакратыі – прызнаваць вынікі выбараў. Гэта адрознівае дэмакратыю ад тыраніі», – дадала яна.
Гэрыс заявіла, што працягне барацьбу «за свабоду, магчымасці, сумленнасць і годнасць». «Барацьба за нашую свабоду – гэта цяжкая праца. Але гэта добрая праца, яна можа прыносіць задавальненне. І заўсёды вартая таго», – заявіла яна.
Нагадаем, афіцыйныя канчатковыя вынікі галасавання ў ЗША пакуль не абвешчаныя, але паводле ўсіх падлікаў перамаглі рэспубліканцы разам з Трампам.
Тэса Анэйда belsat.eu