Naviny

Беларусу, які ў Крыме хацеў падарваць расейскага вайскоўца, прысудзілі 14 гадоў калоніі

Падарваны аўтамабіль ў Джанкоі. Фота: / t.me/bazabazon/
Падарваны аўтамабіль ў Джанкоі. Фота: / t.me/bazabazon/

Джанкойскі раённы суд акупаванага Крыма прысудзіў грамадзяніну Украіны і Беларусі Вячаславу Піскунову 14 гадоў калоніі строгага рэжыму і вялікі штраф. Мужчыну абвінавацілі ў няўдалай спробе падарваць расейскага вайскоўца ва ўласным аўтамабілі.