Naviny

«Каталіцкі касцёл у Беларусі – не забыты». У Польшчы адзначаць Дзень салідарнасці з пераследаваным Касцёлам

Сілавікі» блакуюць уваход у Чырвоны касцёл у Менску. 2020 год. Фота: «Вясна» / Telegram
Сілавікі» блакуюць уваход у Чырвоны касцёл у Менску. 2020 год. Фота: «Вясна» / Telegram

Польскі касцёл аказвае дапамогу каталіцкаму касцёлу ў Беларусі, які зараз знаходзіцца пад пераследам. Пра гэта казаў дырэктар польскай секцыі Папскай асацыяцыі «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» ксёндз Ян Вітольд Жэлязны падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню салідарнасці з пераследаваным Касцёлам. Гэтая дата адзначаецца ў Польшчы ў 16 раз і прыпадае на 10 лістапада.