навіны

У Кіева-Пячэрскай лаўры цяпер захоўваецца графіці Бэнксі

Графіці Бэнксі.
Графіці Бэнксі. Фота: mcsc.gov.ua
podpis źródła zdjęcia

У Нацыянальным запаведніку «Кіева-Пячэрская лаўра» цяпер будзе захоўвацца фрагмент сцяны з графіці Бэнксі.

Графіці дэмантавалі з разбуранага расейскімі ракетамі дому ў Гастомелі Кіеўскай вобласці. Пра гэта паведамляе міністэрства культуры і стратэгічных камунікацыяў Украіны.


На графіці намаляваная жанчына ў халаце, з бігудзямі і ў процігазе перад абгарэлым вакном. Жанчына нібыта гатовая патушыць полымя. Менавіта гэтая выява стала метафарай барацьбы ўкраінцаў з агнём вайны, распаленым расейскай агрэсіяй, і адным з самых вядомых сімвалаў міжнароднай падтрымкі Украіны.


Асаблівае значэнне гэты экспанат набывае дзякуючы суседству са старажытнарускім графіці XI стагоддзя – жартаўлівым шаржам на аднаго з будаўнікоў Успенскага сабора, які будзе захоўвацца побач з графіці Бэнскі. Размова ідзе пра старажытны малюнак на камяні, які выявілі падчас разбору руінаў сабора ў сярэдзіне мінулага стагоддзя.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10