Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу на 12 паляўнічых, якія ў тым ліку з верталёта Мі-2 палявалі на ласей, бурага медзведзя і дзікіх птушак.
6 лістапада стала вядома, што Генеральная пракуратура Беларусі накіравала ў суд крымінальную справу на 12 паляўнічых, якія ў 2023 годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці незаконна палявалі, у тым ліку з верталёта Мі-2 і наземнага транспарту.
Як паведамляе BrestSITY, cправа ўзбуджаная паводле ч. 2 і ч. 4 крымінальнага артыкула 282 (незаконнае паляванне) і ч. 3 арт. 2821 (незаконныя перамяшчэнне (транспарціроўка) або раздзелка дзікіх жывёлаў).
Адзначаецца, што абвінавачаныя здабылі, перамясцілі і разрабілі чатыры лася, а таксама аднаго бурага мядзведзя і адну дзікую птушку – даўгахвостую няясыць, віды якіх уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Падчас палявання мужчыны выкарыстоўвалі «дарагія сучасныя прылады для забеспячэння дакладнай і далёкай сувязі ў жорсткіх умовах надвор’я – радыёстанцыі, квадракоптары, прыцэльныя прынады, прыборы начнога бачання, квадрацыклы і пазадарожнікі».
Дзеяннямі абвінавачаных навакольнаму асяроддзю нанесены ўрон у асабліва буйным памеры на суму 93 тыс. рублёў.
Падчас папярэдняга следства часткова ўрон быў кампенсаваны, на маёмасць паляўнічых коштам каля 1 млн рублёў накладзены арышт.
Вядома, што пяцёра абвінавачаных знаходзяцца пад вартай, сямёра – пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.
Надзея Вольная belsat.eu