Ірына (імя змененае) з 2022 года жыве ў Літве. У Беларусі яна не была больш за год і на днях змеркавала з'ездзіць на тры дні – наведаць вельмі хворага бацьку, а заадно схадзіць да натарыуса. А наступным днём яе выклікалі ў КДБ. Дзяўчына падзялілася сваёй гісторыяй, каб папярэдзіць тых, хто хоча паехаць у Беларусь на вялікія выходныя: гэтая паездка можа каштаваць вам вельмі дорага.