«Бліскучая сямёрка» ідзе на «выбары», у тым ліку «беларуская Сабчак» – Ганна Канапацкая. Навошта Лукашэнку кандыдаты-спойлеры, якія могуць зблытаць планы? Беларусь усё роўна чакае перазагрузка. Павел Усаў і Ірына Сідорская спрачаюцца ў праграме «Двубой» з Віталём Цыганковым.
Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой»:
- Навошта Вольга Чамаданава і Ганна Канапацкая вылучаныя на выбары-2025?
- Ці будуць выбары-2025 беспраблемнымі для рэжыму Лукашэнкі
- Навошта Алег Гайдукевіч ідзе на выбары?
- Павел Усаў: Для Аляксандра Лукашэнкі ствараецца магчымасць новага манеўру
- Дзмітрый Балкунец: хто з кандыдатаў можа замяніць Лукашэнку ў Беларусі?
- Пры якіх абставінах выбары адменяць?
- Ганна Канапацкая – беларуская Ксенія Сабчак
- Ці не хацеў бы Павел Усаў прапанаваць дапамогу Святлане Ціханоўскай?
- Андрэй Казакевіч: навошта Аляксандру Лукашэнку спойлеры?
- У Беларусі – імітацыя выбараў, а сапраўдныя выбары – у ЗША?
Праграму «Двубой» глядзіце кожны аўторак у жывым эфіры «Белсату» а 20:20 і кожную сераду на YouTube-канале «Белсат News».