навіны

Добрыя навіны – пра шчупака і карову

Вось такога шчупака вылавіў Яўген з Рагачова. Фота: сацсеткі героя публікацыі
Вось такога шчупака вылавіў Яўген з Рагачова. Фота: сацсеткі героя публікацыі
podpis źródła zdjęcia

Добрых навінаў апошнім часам вельмі не хапае. Вось вам крышачку пазітыву пра «непалітыку», «незатрыманні» і «нетрагедыі».

Вось, да прыкладу, Яўген з Рагачова злавіў шчупака, якога выцягнуў у старым рэчышчы Дняпра: вага рыбы – 14 кг, даўжыня – ажно 1,2 м. Мяркуючы па Instagram беларуса, да такой здабычы ён ішоў доўга і цярпліва: з сярэдзіны лета Яўген рэгулярна выкладваў фота са шчупакамі, але тыя былі паменей.


«Вось гэта кракадзілы!» – захоплена пісалі яму ўжо тады.


Але рыбак запэўніваў каментатараў, што гэта не мяжа, і меў рацыю. У выніку мужчына вылавіў адну з самых вялікіх шчупакоў, якіх калі-небудзь удавалася вылавіць беларускім рыбакам. Але ўсё ж рэкардсменам дагэтуль застаецца шчупак, якога злавілі ў Слаўгарадскім раёне у Сожы: яго дакладная вага склала 19 кг 460 г.


А вось у Хойніцкім раёне Гомельшчыны мясцовая раённая газета праводзіць фотаконкурс на самую прыгожую кароўку. Назва конкурса вельмі кранальная – «Карміцелька наша». У якасці «суперпрызу» гаспадару каровы-прыгажуні абяцаюць мех бульбы, а самой кароўцы – нейкую смачную ежу.


Цікавая акалічнасць! Конкурс прымеркавалі да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, які адзначаецца 17 лістапада. Таму, па правілах конкурсу, удел у ім могуць прыняць не ўсе мясцовыя кароўкі, а толькі «работнікаў аграпрамысловага комплексу». Чакаем фота прыгажунь!


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10