навіны

«Чорны супраціў». Як царскія ўлады каралі жанчын

Кацярына Ваданосава
Кацярына Ваданосава
podpis źródła zdjęcia

Забароненая мода эпохі паўстання Кастуся Каліноўскага.

Паўстанне 1863–1864 гадоў – першая ў нашай гісторыі акцыя грамадскага супраціву, у якой так актыўна ўдзельнічалі жанчыны. І гэта першая акцыя, калі мода зрабілася сродкам змагання, калі жанчыны праз адзенне пачалі выказваць сваю нязгоду з акупацыйнымі ўладамі. Паўтарылі гэта беларускія жанчыны толькі ў 2020 годзе падчас пратэстаў, калі апраналіся ў нацыянальныя колеры. Так паступалі і нашыя продкі, толькі для жанчын часоў паўстання колерам супраціву быў чорны.

Пратэсты-2020
Пратэсты-2020

Жаночы строй эпохі паўстання 1863–1864 гадоў вельмі сціплы ў плане дэкору. Усё пачалося з таго, што яшчэ ў 1858 годзе падчас выступу ў Менску імператар Аляксандр ІІ развеяў усе надзеі мясцовай шляхты, назваўшы Паўночна-Заходні край спрадвечна рускімі землямі. А ў 1861 годзе ў Варшаве расстралялі мірную маніфестацыю. І гэта быў сігнал да пачатку супраціўлення. На ўсіх землях былога ВКЛ і Польскага Каралеўства загучалі заклікі насіць жалобу. Жалобныя ўборы асацыююцца ў першую чаргу з жаночым адзеннем, некаторыя жанчыны апраналі чорнае нават на ўласнае вяселле.

,,

Пышныя сукенкі з крыналінам мелі і практычную функцыю: у іх можна было лёгка схаваць улёткі ці зброю. Руш, валаны, багаты дэкор амаль адсутнічаў. Калі сукенкі аздабляліся, то гэта былі галуны, драўляныя ці металічныя гузікі, якія нагадвалі дэкор мужчынскай вайсковай формы.


Нават назвы тагачасных фасонаў мелі рэвалюцыйны падтэкст. Напрыклад, моднаю была блузка гарыбальдзійка, якая нагадвала фланелевую кашулю італьянскага рэвалюцыянера Гарыбальдзі. Або жакет зуавійка – адсылка да традыцыйнага адзення алжырскіх зуаваў, якія бралі ўдзел у італьянскіх войнах. А яшчэ на нашых землях жанчыны маглі пашыць ці замовіць сабе кунтушок – жакет з адкіднымі рукавамі, як у шляхціцаў XVII стагоддзя, часоў росквіту Рэчы Паспалітай. Усе дэталі жаночага касцюма літаральна крычалі пра тое, чаго жанчына прагне і што яна думае пра Расейскую імперыю ды царскіх жандараў.

Кацярына Ваданосава
Кацярына Ваданосава

Жанчыны эпохі паўстання маглі адмовіцца ад усяго, ад пышных фрызураў. Некаторыя з іх коратка стрыгліся ды ішлі ў лясы. Таксама стрыгліся на знак салідарнасці з павешанымі. Нават пяцігадовыя дзяўчынкі насілі чорныя сукенкі і гулялі з лялькамі ў жалобных уборах.

Жалобныя строі не маглі не прыцягнуць увагі ўладаў. На вуліцах з’явіліся царскія агенты, якія з дапамогаю спецыяльных гаплікаў раздзіралі крыналіны жалобных сукенак.

,,

За невыкананне ўказаў можна было атрымаць высокі штраф і нават трапіць у турму. Жанчынам дазвалялася насіць жалобу толькі са спецыяльнага дазволу чыноўнікаў. Каб атрымаць дазвол насіць жалобу, трэба было даказаць нядаўнюю смерць бацькоў ці мужа.


Але і гэта не зламала супраціву. Калі школьніцам забаранілі насіць чорнае, яны атрамантам пачалі маляваць чорныя раменьчыкі на шыі і руках, называючы гэта жалобай, якую нельга зняць. Па меры таго як рэпрэсіі ўзмацняліся, у хаду ішлі таксама фіялетавы і шэры колер.



больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10