навіны

Доналд Трамп перамог на выбарах прэзідэнта ЗША

Доналд Трамп падчас выбарчага мітынгу ў Паўночнай Караліне. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images
Доналд Трамп падчас выбарчага мітынгу ў Паўночнай Караліне. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Галасы за Трампа ў Вісконсіне дазволілі яму пераадолець парог у 270 галасоў, неабходны для перамогі на выбарах прэзідэнта.

Зараз ён набраў 277 мандатаў з 270 неабходных, у Камалы Гэрыс – 224 мандаты. Падлік галасоў працягваецца, афіцыйныя вынікі галасавання маюць быць вядомыя толькі 6 студзеня 2025 года.

Але ўжо можна сцвярджаць, што Доналд Трамп стаў 47-м прэзідэнтам Злучаных Штатаў. Нягледзячы на ​​тое, што прызываў прыхільнікаў штурмаваць Капітолій пасля паражэння ў папярэдніх выбарах і стаў першым амерыканскім прэзідэнтам, якога суд прызнаў вінаватым у здзяйсненні крымінальных злачынстваў.

Трамп заявіў пра сваю перамогу ў выбарах прэзідэнта ЗША, калі ў яго былі 267 з 270 неабходных мандатаў. Таксама бізнесовец адразу заявіў пра перамогу рэспубліканцаў на выбарах у Сенат і тое, што ягонае кіраванне краінаю станецца «сапраўды залатой эпохай» для амерыканцаў.

«Гасподзь уратаваў маё жыццё не проста так», – адзначыў ён.

Таксама глядзіце ў сюжэце:

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10