навіны

Святлана Ціханоўская выказалася наконт выбараў у ЗША

Святлана Ціханоўская. Фота: tsikhanouskaya.org
Святлана Ціханоўская. Фота: tsikhanouskaya.org
podpis źródła zdjęcia

Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі павіншавала Дональда Трампа з перамогай і патлумачыла, што гэта значыць для беларусаў і Беларусі.

«Я віншую Дональда Трампа з упэўненай перамогай на выбарах прэзідэнта ЗША, а Рэспубліканскую партыю — у Сенаце ЗША. Гэта было сапраўднае свята дэмакратыі, і амерыканскі народ зрабіў свой выбар», — піша яе прэс-служба.

Святлана Ціханоўская і разлічвае, што палітыка ЗША адносна Беларусі застанецца ранейшай, таму яны па-ранейшаму будуць у кантакце з атачэннем Трампа і прадстаўнікамі Рэспубліканскай партыі.

«Мы разлічваем, што палітыка ў дачыненні да Беларусі будзе рашучай, паслядоўнай, і прынцыповай. Беларусь павінна заставацца на міжнародным парадку дня. І амерыканскае лідарства грае ў гэтым надзвычай важную ролю. Мы чакаем, што супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і ЗША працягнецца, у тым ліку ў межах Стратэгічнага дыялогу. ЗША былі, ёсць і будуць нашымі саюзнікамі ў барацьбе за дэмакратычную, незалежную і мірную Беларусь», — адзначыла Святлана Ціханоўская.

Нагадаем, 5 лістапада ў ЗША асноўны дзень народнага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. Афіцыйных вынікаў яшчэ няма, але з верагоднасцю 95% перамог Дональд Трамп, які на працягу ўсёй сваёй палітычнай кар'еры не раз дэманстраваў сімпатыю да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10