навіны

Замежныя лідары віншуюць Трампа з перамогаю на выбарах, галасы яшчэ падлічваюцца

Доналд Трамп падчас выбарчай кампаніі ў штаце Мічыган. 5 лістапада 2024 года. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images
Доналд Трамп падчас выбарчай кампаніі ў штаце Мічыган. 5 лістапада 2024 года. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images
podpis źródła zdjęcia

У ЗША 5 лістапада 2024 года праходзяць 60-ыя прэзідэнцкія выбары, на якіх абяруць 47-га прэзідэнта краіны. З імавернасцю больш за 95 % ім другі раз стане Доналд Трамп.

Валер Кавалеўскі. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Калі на выбарах у Штатах пераможа Трамп, што будзе з Беларуссю? А калі Гэрыс? Спыталі Кавалеўскага навіны

Трамп заявіў пра сваю перамогу ў выбарах прэзідэнта ЗША, калі ў яго былі 267 з 270 неабходных мандатаў. Таксама бізнесовец адразу заявіў пра перамогу рэспубліканцаў на выбарах у Сенат і тое, што ягонае кіраванне краінаю станецца «сапраўды залатой эпохай» для амерыканцаў.

«Гасподзь уратаваў маё жыццё не проста так», – адзначыў ён, намякаючы на нядаўні замах.

Аляксандр Лукашэнка стаўся другім офіцыйным кіраўніком краіны, які павіншаваў Трампа з перамогаю. Першым назваў Трампа абраным прэзідэнтам ЗША прэзідэнт Сальвадору Наіб Букеле – адзін з самых праамерыканскіх лідэраў у Лацінскай Амерыцы. Трэцім павіншаваў Трампа прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучіч.

Таксама далучыліся да віншаванняў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і кіраўнік Польшчы Анджэй Дуда.

Зрэшты, афіцыйныя канчатковыя вынікі галасавання пакуль не абвешчаныя. Яны маюць быць вядомыя толькі 6 студзеня 2025 года. І гэтыя вынікі абвесціць Камала Гэрыс як старшыня Сенату, а гэта віцэ-прэзідэнт. Нават калі яна не пераможа, то мае зацвердзіць паразу. Гэтак давялося рабіць Рычарду Ніксану ў 1961 годзе – і ён скарыстаўся нагодаю, каб пахваліць амерыканскую дэмакратыю і мірную змену ўлады.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10