навіны

Набліжаемся да 60 000 пацыентаў штогод – у Беларусі зафіксаваны няспынны рост колькасці анказахворванняў

Ілюстрацыйны здымак.
Ілюстрацыйны здымак. Фота: 1prof.by
podpis źródła zdjęcia

За 2023 год у Беларусі выявілі 57 тысяч новых выпадкаў анкалагічных захворванняў. Усё ідзе да таго, што за 2024 год гэтая лічба будзе яшчэ большай.

«Паступова мы набліжаемся да 60 000 пацыентаў, якія выяўляюцца штогод,цытуе словы дырэктара РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Сяргея Палякова прэс-служба Мінаховы здароўя. – Гэта зноў выяўленыя пацыенты. Гэта досыць шмат...».


Палякоў звязвае рост кольскасці анказахворванняў з тым, што «ранняя дыягностыка ў нашай краіне пастаўлена на дастаткова высокі ўзровень». У жанчын на першым месцы па распаўсюджанасці рак малочнай залозы, рак тоўстай кішкі і гінекалагічныя захворванні. У мужчын — рак прастаты, рак лёгкага і тоўстай кішкі.


Пры гэтым узровень смяротнасці практычна не мяняецца, кажа дырэктар РНПЦ. У 2023 годзе ў Беларусі ад раку памерлі 17 тысяч чалавек.


Раней у Беларусі штогод выяўлялі каля 50 тысяч новых выпадкаў анкалагічных захворванняў. Амаль кожны год колькасць хворых павялічвалася прыкладна на тысячу. Вядома, што ў 2018-м было зафіксавана 52 тысячы беларусаў з анказахворваннямі, а ў 2019-м ужо 53 тысячы. А ўжо сёння набліжаемся да лічбы ў 60 тысяч.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10