Naviny

Беларуса ў Польшчы абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Менску

Затрыманне меркаванай беларускай шпіёнкі. Варшава, Польшча. 20 снежня 2023 года
Затрыманне меркаванай беларускай шпіёнкі. Варшава, Польшча. 20 снежня 2023 года. Фота: Abw.gov.pl

Польскі суд рыхтуецца разгледзець чарговую справу аб шпіянажы ў дачыненні ў тым ліку беларуса. Мужчыну падазраюць у выведцы вайсковых аб’ектаў у Белай Падляскай і наладжванні каналаў сувязі з прадстаўнікамі беларускіх спецслужбаў.