Мы правялі гамонку з музыкам Пітам Паўлавым пра адметнасць і прывычкі здаровых беларусаў. Які просты жэст дастаткова зрабіць, каб усе ведалі, што ты беларус, а не расеец? Якое адно практыкаванне можа закрыць усе патрэбы ў фізічнай актыўнасці?
Піт Паўлаў – беларускі музыка, удзельнік гуртоў «Мроя», «N.R.M.», «Kriwi», «Pete-Paff», «Garadzkija» і «Pit Pawlaw».
Піт знаецца на спорце – ён займаўся барацьбой і служыў у паветрана-дэсантных войсках. Ён апавёў пра падставы здаровага ладу жыцця. Напрыклад, паказаў папулярную сярод гульцоў у ножны шпурляк расцяжку, «баксёрскі понт» і пахваліўся сваім дасягненнем – «выхадам сілаю» на турніку.
Піт, як і герой спектаклю «Замова», успамінае, як у сям’і перадавалася родная мова з пакалення ў пакаленне:
,,«Дзеда я бачыў аднойчы ў жыцці. Але мая мама з дзяцінства мне спявала калыханкі і апавядала казкі. І калі яна гэта рабіла, змянялася ўсё – змянялася інтанацыя, змянялася становішча ейнай гартані, змянялася проста ўсё. І з’яўляўся гук, які, як я цяпер разумею, называецца беларускаю моваю. Калі яна проста размаўляла голасам майго дзеда Андрэя, свайго таты. Яна расказвала тыя байкі, тыя казкі і тыя самыя прымаўкі, якія ён прамаўляў», – апавядае музыка.
Таксама Піт згадаў, як у Крыме ў летніку зразумеў адметнасць беларусаў. Праўда, яе не адразу відаць, асабліва замежнікам, якія, пачуўшы расейскую мову, думаюць, што перад імі расейцы.
У канцы праграмы Піт выканаў акустычную версію песні «На далоні» з альбому «Д.П.Б.Ч.» (2013) гурта «N.R.M.».
У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч апавёў, што значыць сакатаць, зюзюкаць і дудукаць.
Летась Піт Паўлаў даў канцэрт для ваяроў палка Каліноўскага. Пра ягонае падарожжа да беларускіх добраахвотнікаў Сяргей Пеляса зрабіў рэпартаж:
- Дзеяслоў – рус. глагол
- Назоўнік – рус. существительное
- Прыметнік – рус. прилагательное
- Лічэбнік – рус. числительное
- Трымаць – рус. держать
- Практыкаванне – рус. упражнение
- Мэта – рус. цель
- Не нашкодзіць – рус. не навредить
- Высілак – рус. усилие
- Пэўнасць – рус. уверенность
- Дакладнае веданне – рус. точное знание
- Крышачку = трошкі
- Наступны крок – рус. следующий шаг
- Своечасова – рус. своевременно
- Штодзённы ўжытак – рус. ежедневный обиход
- Шпацыр = прагулка
- Складнік = кампанент
- Істотны = важны
- Падмурак = фундамент
- Цягліцы = мышцы
- Зэдлік = скамеечка
- Раўнавага – рус. равновесие
- Досыць – рус. достаточно
- Кавалерка (польск.) = невялікая кватэра
- Барацьбіт = барэц
- Звычайна – рус. обычно
- Рух – рус. движение
- Дасягненне – рус. достижение
- Адцісканне – рус. отжимание
- Падтрымліваць – рус. поддерживать
- Параіць – рус. посоветовать
- Выпадак – рус. случай
- Творчасць – рус. творчество
- Надзвычайны – рус. чрезвычайный
- Аднойчы ў жыцці – рус. раз в жизни
- Апавядаць = расказывать
- Калыханка – рус. колыбельная
- Прымаўка – рус. пословица
- Відавочна – рус. очевидно
- Знайсці сякерку пад лаўкай = адкрыць нешта відавочнае
- Адметнасць – рус. особенность
- Усвядоміць – рус. осознать
- Суцэльны = поўны
- Бойка – рус. драка
- Уплывовы – рус. влиятельный
- Гурт = музычная група
- Фэст = фестываль, свята
- Такога ўзроўню прапанова – рус. такого уровня предложение
- З пункту гледжання – рус. с точки зрение
- Закратаваны = пасаджаны ў клетку
- Перашкаджаць пошукам – рус. мешать поискам
- Знішчаны – рус. уничтожен
- Апошняя спроба – рус. последняя попытка
- Парада – рус. совет
- Заахвочванне – рус. поощрение
- Падштурхнуць – рус. подтолкнуть
- Адсотак = працэнт
- Захавацца – рус. сохраниться
- Сутнасць – рус. сущность
- Прыдатны = які падыходзіць
- Выканаць – рус. исполнить
- Гледачы – рус. зрители
- Надвор’е – рус. погода
- Адпавядаць – рус. соответствовать
Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».