Зрабі ГЭТА – і цябе ніколі не прымуць за расейца. Піт Паўлаў у «Мова нанова»

Мы правялі гамонку з музыкам Пітам Паўлавым пра адметнасць і прывычкі здаровых беларусаў. Які просты жэст дастаткова зрабіць, каб усе ведалі, што ты беларус, а не расеец? Якое адно практыкаванне можа закрыць усе патрэбы ў фізічнай актыўнасці?

Піт Паўлаў – беларускі музыка, удзельнік гуртоў «Мроя», «N.R.M.», «Kriwi», «Pete-Paff», «Garadzkija» і «Pit Pawlaw».


Піт знаецца на спорце – ён займаўся барацьбой і служыў у паветрана-дэсантных войсках. Ён апавёў пра падставы здаровага ладу жыцця. Напрыклад, паказаў папулярную сярод гульцоў у ножны шпурляк расцяжку, «баксёрскі понт» і пахваліўся сваім дасягненнем – «выхадам сілаю» на турніку.


Піт, як і герой спектаклю «Замова», успамінае, як у сям’і перадавалася родная мова з пакалення ў пакаленне:

,,

«Дзеда я бачыў аднойчы ў жыцці. Але мая мама з дзяцінства мне спявала калыханкі і апавядала казкі. І калі яна гэта рабіла, змянялася ўсё – змянялася інтанацыя, змянялася становішча ейнай гартані, змянялася проста ўсё. І з’яўляўся гук, які, як я цяпер разумею, называецца беларускаю моваю. Калі яна проста размаўляла голасам майго дзеда Андрэя, свайго таты. Яна расказвала тыя байкі, тыя казкі і тыя самыя прымаўкі, якія ён прамаўляў», – апавядае музыка.


Таксама Піт згадаў, як у Крыме ў летніку зразумеў адметнасць беларусаў. Праўда, яе не адразу відаць, асабліва замежнікам, якія, пачуўшы расейскую мову, думаюць, што перад імі расейцы.


У канцы праграмы Піт выканаў акустычную версію песні «На далоні» з альбому «Д.П.Б.Ч.» (2013) гурта «N.R.M.».


У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч апавёў, што значыць сакатаць, зюзюкаць і дудукаць.


Летась Піт Паўлаў даў канцэрт для ваяроў палка Каліноўскага. Пра ягонае падарожжа да беларускіх добраахвотнікаў Сяргей Пеляса зрабіў рэпартаж:


  • Дзеяслоў – па-расейску: глагол
  • Назоўнік – па-расейску: существительное
  • Прыметнік – па-расейску: прилагательное
  • Лічэбнік – па-расейску: числительное
  • Трымаць – па-расейску: держать
  • Практыкаванне – па-расейску: упражнение
  • Мэта – па-расейску: цель
  • Не нашкодзіць – па-расейску: не навредить
  • Высілак – па-расейску: усилие
  • Пэўнасць – па-расейску: уверенность
  • Дакладнае веданне – па-расейску: точное знание
  • Крышачку = трошкі
  • Наступны крок – па-расейску: следующий шаг
  • Своечасова – па-расейску: своевременно
  • Штодзённы ўжытак – па-расейску: ежедневный обиход
  • Шпацыр = прагулка
  • Складнік = кампанент
  • Істотны = важны
  • Падмурак = фундамент
  • Цягліцы = мышцы
  • Зэдлік = скамеечка
  • Раўнавага – па-расейску: равновесие
  • Досыць – па-расейску: достаточно
  • Кавалерка (польск.) = невялікая кватэра
  • Барацьбіт = барэц
  • Звычайна – па-расейску: обычно
  • Рух – па-расейску: движение
  • Дасягненне – па-расейску: достижение
  • Адцісканне – па-расейску: отжимание
  • Падтрымліваць – па-расейску: поддерживать
  • Параіць – па-расейску: посоветовать
  • Выпадак – па-расейску: случай
  • Творчасць – па-расейску: творчество
  • Надзвычайны – па-расейску: чрезвычайный
  • Аднойчы ў жыцці – па-расейску: раз в жизни
  • Апавядаць = расказывать
  • Калыханка – па-расейску: колыбельная
  • Прымаўка – па-расейску: пословица
  • Відавочна – па-расейску: очевидно
  • Знайсці сякерку пад лаўкай = адкрыць нешта відавочнае
  • Адметнасць – па-расейску: особенность
  • Усвядоміць – па-расейску: осознать
  • Суцэльны = поўны
  • Бойка – па-расейску: драка
  • Уплывовы – па-расейску: влиятельный
  • Гурт = музычная група
  • Фэст = фестываль, свята
  • Такога ўзроўню прапанова – па-расейску: такого уровня предложение
  • З пункту гледжання – па-расейску: с точки зрение
  • Закратаваны = пасаджаны ў клетку
  • Перашкаджаць пошукам – па-расейску: мешать поискам
  • Знішчаны – па-расейску: уничтожен
  • Апошняя спроба – па-расейску: последняя попытка
  • Парада – па-расейску: совет
  • Заахвочванне – па-расейску: поощрение
  • Падштурхнуць – па-расейску: подтолкнуть
  • Адсотак = працэнт
  • Захавацца – па-расейску: сохраниться
  • Сутнасць – па-расейску: сущность
  • Прыдатны = які падыходзіць
  • Выканаць – па-расейску: исполнить
  • Гледачы – па-расейску: зрители
  • Надвор’е – па-расейску: погода
  • Адпавядаць – па-расейску: соответствовать


Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».