Выказваць свой пратэст супраць чагосьці праз вопратку – папулярная з’ява ў сённяшні час. Майкі з адмысловымі прынтамі, бранзалеты пэўных колераў, стужкі на торбах і заплечніках – варыянтаў шмат. Але хіба гэта сучасная тэндэнцыя?
У час паўстання Кастуся Каліноўскага 1863 года існаваў «чорны супраціў». Форма пратэсту, калі жанчыны насілі жалобу па забітых, закатаваных і сасланых паўстанцах. І, нягледзячы на ўсе спробы царскага рэжыму змагацца з гэтаю з’яваю, «чорны супраціў» перарос у асобную плынь моды таго часу. А што ж яна ў сабе месціла?
Кацярына Ваданосава ў сваёй аўтарскай праграме «Нітка Зорка» апавядзе, з чаго складаліся строі ўдзельніц «чорнага супраціву», як гэта ўсё выраблялася і на якія рызыкі ішлі жанчыны, каб гэта насіць.