навіны

Пайшоў з жыцця беларускі журналіст Вадзім Доўнар

Вадзім Доўнар.
Вадзім Доўнар. Фота: сацсеткі
podpis źródła zdjęcia

Вадзім Доўнар памёр 5 лістапада. Журботную навіну пацвердзілі сваякі журналіста.

Вадзім Доўнар – беларускі журналіст, які прысвяціў жыццё асвятленню важных падзеяў. Вадзім працаваў у «Беларускай дзелавой газеце», «Беларускай газеце», на радыё «Рацыя», на ўкраінскім тэлеканале ATR і браў удзел у блакадзе Крыму ў Чангары. Апошнія гады Вадзім жыў у Кіеве.


Увесну з надзеяй на трансплантацыю Вадзіма Доўнара перавезліз Украіны ў Польшчу. Тады для догляду Вадзіма журналісцкая супольнасць сабрала неабходныя сродкі. На жаль, арганізм мужчыны не справіўся з хваробаю.


«Белсат» выказвае спачуванні родным і калегам Вадзіма Доўнара.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10