навіны

Вынеслі першы прысуд за «адмаўленне генацыду беларускага народу»: 3 гады калоніі

Андрэй Савіцкі
Андрэй Савіцкі. Фота: Андрей Савицкий / Ok.ru
podpis źródła zdjęcia

Мужчыну асудзілі на пазбаўленне волі, падобна, за сумневы ў тым, што Хатынь спалілі немцы. А гэта і праўда былі не толькі і не столькі немцы, але і не савецкія партызаны, як думаў падсудны.

Гісторык Аляксандр Пашкевіч. (Крыніца: mostmedia.io)

«Уладу цікавіць не гістарычная праўда, а прапагандысцкія патрэбы». Гісторык – пра міфы і праўду Хатыні

навіны

Суддзя Яўген Пісарэвіч у Менскім гарадскім судзе 30 кастрычніка вынес першы прысуд паводле артыкулу «Адмаўленне генацыду беларускага народу». 55-гадовага тынкоўшчыка са Ждановічаў Андрэя Савіцкага асудзілі да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, абвінаваціўшы ў адмаўленні генацыду беларускага народу і абразе Лукашэнкі.


Падставаю сталася тое, што Савіцкі адміністраваў у «Одноклассниках» суполку «Вместе мы – Беларусь». Менавіта там ён «абражаў» Аляксандра Лукашэнку і «адмаўляў генцыд». Вядома, што мужчыну затрымалі ў лютым байцы ГУБАЗіКу і СОБРу. 


«У сваіх публікацыях фігурант адмаўляў генацыд беларускага народу з боку нямецкіх захопнікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны, рэабілітаваўшы фашыстаў і прыпісаўшы савецкім грамадзянам злачынствы, учыненыя акупантамі», – сцвярджалі ў МУС пасля затрымання.


«Белсат» адшукаў публікацыю, якой датычыць абвінавачванне ў «адмаўленні генацыду» – і там сапраўды адмаўляецца генацыд, але не генацыд беларускага народу, а Галакост. Аўтар сцвярджае, што ніводнае злачынства супраць габрэяў «не было даказанае», а віна за развязванне Другой сусветнай вайны нібыта ляжыць якраз на габрэях. Гэта няпраўда: дастаткова падрабязна задакументаваная віна нацыстаў (таксама як дапамога саветаў нацыстам у першыя гады вайны). Але судзілі яго не за гэта.


Што да Хатыні, аўтар сумняваўся ў тым, што вёску спалілі немцы, і ўскладваў віну на савецкіх партызанаў. Гэта няпраўда: дастаткова падрабязна задакументавана, хто спаліў Хатынь: 118-ы батальён ахоўнай паліцыі і асобны батальён СС Дырлевангера.


118-ы паліцэйскі батальён сапраўды збольшага складаўся з украінцаў: першая рота – у асноўным з былых сябраў Букавінскага курэню Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (крыло гэтай арганізацыі пад кіраўніцтвам Андрэя Мельніка, якое, у адрозненне ад крыла пад кіраўніцтвам Сцяпана Бандэры, наважылася падчас вайны на супрацу з нацыстамі), другая і трэцяя – у асноўным з ваеннапалонных савецкіх грамадзянаў, пераважна паходжаннем з цэнтральнай і ўсходняй Украіны. Эсэсаўцы з дывізіі Дырлевангера – як немцы, гэтак і прадстаўнікі калабарантаў.


Сапраўды, не ўсё немцы сярод тых, хто паліў Хатынь. І сапраўды савецкія партызаны знішчалі вёскі на савецкай жа тэрыторыі. Але Хатынь спалілі не савецкія партызаны.

Удзельнікі «ІІ Міжнароднага антыфашысцкага кангрэсу» (Фота: Ян Гарбанюк / «Ваяр»)

Ці сапраўды на «антыфашысцкім форуме» ў Менску сустракаліся праціўнікі фашызму

навіны

Праўда пра Другую сусветную вайну скажаецца ў Беларусі на дзяржаўным узроўні. Гэтак, пра Хатынь Аляксандр Лукашэнка сам хлусіў: у 2014 годзе заяўляў, што Хатынь нібыта спалілі ўкраінскія антысавецкія паўстанцы. Закон аб генацыдзе беларускага народу мае маніпулятыўныя фармулёўкі, фактычна адмаўляе Галакост і не ўлічвае савецкіх злачынстваў. Школьныя падручнікі ў Беларусі цяпер акцэнтуюць увагу на «генацыдзе беларускага народу» польскімі ўладамі ў Заходняй Беларусі.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10