навіны

Ліквідуюць «Беларускую асацыяцыю спрыяння ААН»

Лагатып ААН у Беларусі
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Лагатып ААН у Беларусі. Выява: United Nations in Belarus / Facebook
podpis źródła zdjęcia

У Менскім гарадскім судзе на 12 лістапада запланаваны шэраг паседжанняў аб ліквідацыі грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку «Беларускай асацыяцыі спрыяння ААН», што існавала 35 гадоў.

Belsat
У Беларусь ідуць мільёны долараў ад Праграмы развіцця ААН. Ці на добрыя справы даюць гэтыя грошы? навіны

Паводле раскладу судоў, 12 лістапада ў Менскім гарадскім судзе суддзя Наталля Шуцько мае разглядзець справу аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя спрыяння Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў».


Асацыяцыю зарэгістравалі яшчэ ў БССР у 1989 годзе, перарэгістравалі ў 1991-м. Адрасам рэгістрацыі пазначаны будынак рэктарату Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. Таксама ў 2022 годзе быў зарэгістраваны навучальна-адукацыйны цэнтр Беларускай асацыяцыі спрыяння ААН, зарэгістраваны ў будынку інтэрнату Беларускага дзяржаўнага цырку.


Знайсці ў адкрытых крыніцах звесткі пра актуальную дзейнасць асацыяцыі не ўдалося. Апошняе паведамленне пра яе – узнагароджанне ў 1999 годзе Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу дваіх чальцоў праўлення асацыяцыі за «актыўную грамадскую дзейнасць у прапагандзе мэтаў і задачаў ААН».


12 лістапада ў Менскім гарадскім судзе будуць разглядаць справы аб ліквідацыі Беларускага грамадскага аб’яднання аўдытараў, Федэрацыі прафесійнага і аматарскага гольфу, Міжнароднага грамадскага аб’яднання інвалідаў, удзельнікаў і пацярпелых ад войнаў, катастрофаў і іхных сем’яў «Дабрачыннасць», Беларускага клубу аматараў пароды сабак амерыканская акіта, Беларускай федэрацыі футзалу і аб прыпыненні дзейнасці Федэрацыі сілавога экстрыму і безрыштункавага паўэрліфтынгу.


Агулам з выбараў 2020 года ў Беларусі ліквідавалі не менш за 1838 некамерцыйных арганізацыяў – і не толькі такіх, пра актыўнасць якіх не чуваць. Ліквідаваныя сярод іншага ўсе апазіцыйныя палітычныя партыі, мноства актыўных няўрадавых арганізацыяў дапамогі ўразлівым групам, мноства праааабарончых арганізацыяў, незалежныя асацыяцыі пісьменнікаў і журналістаў, мноства аб’яднанняў нацыянальных меншасцяў.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10