навіны

У Тбілісі адбылася новая акцыя пратэсту супраць вынікаў парламенцкіх выбараў

img
Мітынг апазіцыі перад будынкам парламента Грузіі. Тбілісі, Грузія. 4 лістапада 2024 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У цэнтры Тбілісі прайшла другая буйная акцыя пратэсту апазіцыі супраць вынікаў парламенцкіх выбараў, на якіх, паводле афіцыйных дадзеных ЦВК, перамагла дзейная партыя «Грузінская мара». Рух транспарту на праспекце Руставэлі быў перакрыты. Каля будынку парламенту Грузіі сабраліся некалькі тысячаў чалавек. За мітынгам назіраў фотакарэспандэнт «Белсату».

Арганізатарамі акцыі выступілі «Кааліцыя за перамены» медыяменеджара Нікі Гвараміі, «Адзіны нацыянальны рух» былога прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі і «Моцная Грузія» бізнесмена Мамукі Хазарадзэ. Як паведаміла расейская служба ББС, сярод удзельнікаў была заўважана шведская актывістка Грэта Тумбэрг.

26 кастрычніка ў Грузіі адбыліся парламенцкія выбары. На іх, паводле ЦВК, кіроўная партыя «Грузінская мара» перамагла, атрымаўшы 53,93 % галасоў выбарнікаў. У адказ дзейная прэзідэнтка Саламэ Зурабішвілі заявіла, што выбары былі сфальсіфікаваныя «Грузінскай марай», і заклікала людзей змагацца за свой голас. Услед за прэзідэнткаю вынікі выбараў адхілілі ўсе чатыры блокі апазіцыі, якія прайшлі па выніках выбараў у парламент.

belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10