навіны

Мінімум два «шагэды» заляцелі ноччу ў Беларусь

Дрон-камікадзэ «Shahed-136»
Дрон-камікадзэ «Shahed-136». Фота: mil.in.ua
podpis źródła zdjęcia

У ноч з 3 на 4 лістапада ў Беларусь з Украіны заляцелі мінімум два расейскія «шагэды», паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

Адзін з дронаў заляцеў у Беларусь у раёне паўночы недалёка ад вёскі Дабранка і ішоў у напрамку Гомеля і Рэчыцы. Яшчэ адзін прайшоў праз Беларусь па маршруце з украінскага Славуціча да Прыпяці прыкладна праз паўтары гадзіны.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Расейскія БПЛА ў небе падчас наведвання тагачасным міністрам абароны Расеі Сяргеем Шайгу палігону Маскоўскай вайсковай акругі, Расея. 20 красавіка 2024 года. Фота: Russian Defense Ministry Press Service / AP / East News

Дроны-камікадзэ ў мірным небе: як беларусам бараніцца?

навіны

«Акрамя гэтага, маніторынгавыя каналы фіксавалі рух у кірунку Беларусі яшчэ трох "шагэдаў", якія ляцелі з боку Бранскай вобласці, што з імі адбылося далей – невядома. Адзначым, што дзяжурная авіяцыя ВПС РБ за ноч не падымалася», – піша «Беларускі Гаюн».

Расейскія дроны цягам некалькіх месяцаў рэгулярна залятаюць на тэрыторыю Беларусі з Украіны. Аднак авіяцыя не падымаецца не заўсёды. Напрыклад, ноччу з 31 кастрычніка на 1 лістапада з-за дронаў быў узняты знішчальнік з аэрадрома «Баранавічы».

Упершыню Беларусь падняла знішчальнік з гэтай жа прычыны 5 верасня.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10