Чатыры з пяці гінуць: выведнік палка Каліноўскага распавёў пра страты расейцаў

Вітаўт як валанцёр на ўласныя вочы бачыў, як з першых дзён поўнамаштабнай вайны беларусы дапамагалі ўкраінцам. Як ваяр ён бачыў, як адважна б’юцца беларусы ў ЗСУ. Таксама ён бачыў, як ваююць расейцы і ўва што яны ператварылі ўсход Украіны.

Вітаўт – ваяр аэравыведкі батальёну «Волат» палка Каліноўскага.


Добраахвотнік пакінуў Беларусь падчас парламенцкіх выбараў 2019 года, ратуючыся ад палітычна матываванага пераследу з боку рэжыму Лукашэнкі. Вітаўт у штабе руху «За свабоду» адказваў за назіранне.


У лютым 2022 года Вітаўт на тры тыдні паехаў валанцёрам на мяжу, каб дапамагчы палякам прыняць уцекачоў з Украіны.

,,

«І для мяне вельмі паказальна, што ўсю працу на той момант арганізавалі менавіта беларусы. Усе валанцёры, усё кіраўніцтва былі беларусамі. Яны пакінулі свае справы, яны пакінулі свае сем’і – прыехалі і арганізавалі прыём уцекачоў», – кажа Вітаўт.


Ваяр сумуе па блізкіх і з усмешкаю кажа, што пасля перамогі Украіны ён адразу, цягам паўгадзіны, збярэцца і паедзе да сям’і ў Польшчу. Такія ж хуткія зборы будуць пасля «перамогі Беларусі над лукашызмам» – толькі тады ён паедзе ў Менск:

,,

«Гэта будзе наш першы дзень Свабоднай Беларусі. Мы, вядома, хочам адзначыць [яго] на плошчы Незалежнасці ў Менску. Я нарэшце ўжо пабачу сваіх сяброў, родных, знаёмых і пагляджу, як там мой родны Менск, якога я ўжо не бачыў пяць гадоў».


Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».