навіны

Долар чарговы раз перавысіў гадавы максімум

грошы
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

На гандляваннях у Беларусі 4 лістапада долар падаражэў і абнавіў гадавы максімум. Ён вырас на 0,66 капейкі, і цяпер адзін долар каштуе 3,3269 беларускага рубля.

Расейскі рубель патаннеў на 0,84 капейкі да 3,4155 беларускага рубля за 100 расейскіх. Кітайскі юань вырас на 0,03 капейкі да 4,7017 рубля за 10 юаняў.


Раней у каментары «Белсату» экспертка BEROC Анастасія Лузгіна адзначала, што беларускі рубель падае да долара ўслед за расейскім рублём, які таксама на гадавых мінімумах да долара.

Пункт абмену валют у ГУМе. Менск, Беларусь. 27 чэрвеня 2021 года. Фота: Белсат

Курс долара ў Беларусі б'е рэкорды – усё з-за расейскага рубля

навіны

Найбліжэйшым часам на курс беларускага рубля да долара таксама будзе ўплываць расейскі фактар, бо ўнутраная сітуацыя не спрыяе значнай змене курсу.

«Пакуль мы не можам казаць, што сітуацыя са знешнім гандлем сур'ёзна ўздзейнічае на курс беларускага рубля. Таму што гандлёвы баланс Беларусі ў апошнія месяцы вагаецца ад плюса да мінуса – паблізу нуля.

Пакуль беларусы больш прадаюць валюту, чым купляюць. Гэта таксама падтрымлівае курс беларускага рубля. Таму тое, што мы бачым у змене курсу, звязанае са знешнім уздзеяннем, а менавіта з сітуацыяй на валютным рынку Расеі», – адзначыла экспертка.


На думку прадстаўніцы BEROC, пакуль панікаваць не варта – дэвальвацыі на гарызонце не відаць, але тэндэнцыя да паступовага зніжэння курсу беларускага рубля да долара будзе захоўвацца.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10