Міністр абароны і старшыня камітэту Сейму ў справе нацыянальнай бяспекі і абароны Літвы прапаноўваюць выключыць літоўцаў з беларускім і расейскім грамадзянствам з Узброеных сілаў Літвы, паведамляе LRT.
Адпаведныя папраўкі да закону ўжо зарэгістраваныя. Згодна з імі, грамадзяне Літвы, якія таксама маюць грамадзянства краінаў, з якіх забаронены ўезд у Літву, не будуць дапускацца да прафесійнай вайсковай службы, да службы ў добраахвотніцкіх сілах УС, а таксама да іншых формаў добраахвотнай і абавязковай вайсковай службы.
Калі чалавек ужо служыць у войску і пры гэтым атрымаў грамадзянства адной з гэтых краінаў, то ён будзе звольнены з вайсковай службы.
Прапанаваныя новаўвядзенні тлумачацца неабходнасцю гарантаваць, што грамадзянства названых дзяржаваў не зробіць вайскоўцаў аб'ектам цікавасці і вербавання.
Урад Літвы пацвердзіў, што прафесійныя вайскоўцы ў неслужбовы час не могуць ездзіць у краіны, што ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы. Гэта такія дзяржавы, як Расея, Беларусь і Кітай.
Арсен Рудэнка belsat.eu