навіны

Лукашэнка даручыў «Белнафтахіму» быць рэнтабельным

Прадпрыемства канцэрну «Белнафтахім». Фота: belneftekhim.by
Прадпрыемства канцэрну «Белнафтахім». Фота: belneftekhim.by
podpis źródła zdjęcia

Падчас нарады 4 лістапада кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў праблемы, якія ўзніклі ў канцэрну «Белнафтахім» з прычыны ягонай палітыкі. Выправіць іх Лукашэнка даручыў новаму кіраўніку.

Палітык заявіў, што санкцыі былі ўведзеныя нібы за тое, што канцэрн быў сур’ёзным канкурэнтам для заходніх кампаніяў і яго паспрабавалі задушыць. Аднак дзякуючы кіраўніцтву і калектыву «Белнафтахім» захаваў працу нафтахімічнай галіны на належным узроўні, сказаў Аляксандр Лукашэнка.

,,

«Але рэнтабельнасць невысокая. На рэнтабельнасць трэба выходзіць. За кошт экспарту перадусім. І завяршыце інвестыцыйныя праекты. Невялікая праца засталася на асобных кірунках, але трэба іх завяршыць», – даручыў ён.


Іван Галаваты. Фота: belta.by

Лукашэнка звольніў кума свайго старэйшага сына

навіны

Паводле Лукашэнкі, «у нас вельмі шмат такіх кірункаў і ў сферы грамадзянскай, і ў сферы вайсковай прамысловасці», куды можна скіроўваць прадукцыю нафтаперапрацоўкі. Таксама ён даручыў больш актыўна прабівацца на вонкавыя рынкі, тым больш кірункі працы «ўжо намацалі».

«Не хоча Еўропа з намі працаваць – Бог з імі», – падкрэсліў Лукашэнка.

Нагадаем, што ён таксама заявіў, што цяпер беларускія калійныя ўгнаенні прадаюцца «за бясцэнак, амаль за сабекошт, а то і ніжэй часам». Каб гэтага не было, Лукашэнка хоча знізіць вытворчасць на 10-11 %. Але пры гэтым трэба, «каб своечасова плацілі заробак і гэтак далей».

Макар Мыш belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10