навіны

21-гадовага курсанта асудзілі на 15 гадоў за «здраду дзяржаве»

Ілля Нарышкін. Фота: spring96.org
Ілля Нарышкін. Фота: spring96.org
podpis źródła zdjęcia

У Горадні асудзілі 21-гадовага Іллю Нарышкіна, былога курсанта Акадэміі Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі. У чым канкрэтна яго вінавацяць, невядома.

Як піша «Вясна», толькі цяпер сталася вядома, што 14 жніўня сёлета ў Гарадзенскім абласным судзе да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму прысудзілі Іллю Нарышкіна. Апрача таго, ён мусіць выплаціць 24 тысячы рублёў штрафу.

Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэксу («Удзел грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы»), ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэксу («Здрада дзяржаве»). Справу ў закрытым рэжыме разгледзеў суддзя Юрый Казакевіч.

21-гадовы Нарышкін нарадзіўся ў Слоніме, частку дзяцінства правёў у Горадні. Ягоны бацька – украінец з Крывога Рогу. Хлопец паступіў у Акадэмію МУС, вучыўся на крымінальна-выканаўчым факультэце. Апошнія публічныя звесткі пра яго датуюцца сакавіком 2023 года.

Праваабаронцы мяркуюць, што Нарышкін хацеў далучыцца да беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, бо менавіта за гэта судзілі людзей паводле гэтых артыкулаў. Некаторыя з гэтых людзей перапісваліся з фэйкавымі ботамі палка Каліноўскага, створанымі спецслужбамі Беларусі.

Адзначым, што ў Горадні за «здраду дзяржаве» таксама асудзілі Ігара Бацяна, былога дырэктара шклозаводу. Яму прысудзілі 12 гадоў калоніі паводле ч. 1 арт. 356 КК. Працэс вёў Руслан Гурын.

Макар Мыш belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10