навіны

КДБ і МУС прызналі дваровыя чаты «экстрэмісцкімі фармаваннямі»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: binkl.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: binkl.by
podpis źródła zdjęcia

Камітэт дзяржаўнай бяспекі і Міністэрства ўнутраных справаў прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі» шэраг дваровых чатаў. Увагу на гэта звярнуў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Адпаведны дакумент на сайце МУС папоўніла ініцыятыва «Ордэн», куды, паводле КДБ, уваходзяць «Злые когтики», «Сухарево», «Сеніца2.0», «Солідарность», «Вольныя ваўкі», «Навагрудскія партызаны», «ВИЛИЯ», «Скромные матрешки», а таксама арганізацыя «Соседи». Рашэнне было прынятае 29 кастрычніка.

Паводле МУС, дачыненне да гэтых ініцыятываў маюць Ірына Якаўлева, Наталля Дароніна, Дыяна Гаўрылава, грамадзянін Украіны Іван Амялян, Вольга Няхайчык, Кастусь Кірыленка, Лізавета Плітнік, Наталля Гужова, Ірына Смалярава, Станіслаў Батвін, Наталля Лантух.

Таксама «экстрэмісцкім фармаваннем» прызнаны «Солигорск Чат». Паводле ведамства, дачыненне да яго маюць Аляксей Чарашнёў, Уладзімір Магронаў, Яўген Цімчанка. У чаце 41 удзельнік, і там публікуецца рэклама махляроў.

У межах зачысткі 31 кастрычніка і 1 лістапада да шэрагу людзей па ўсёй краіне прыходзілі супрацоўнікі КДБ у межах крымінальнай справы, пачатай паводле арт. 357 КК («Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»).

Частка людзей застаецца за кратамі, частка – выйшла на волю ў якасці сведак у крымінальнай справе. Вядома, што некаторым затрыманым задавалі пытанні наконт дваровых чатаў.

Макар Мыш belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10