навіны

Лукашэнка звольніў кума свайго старэйшага сына

Іван Галаваты. Фота: belta.by
Іван Галаваты. Фота: belta.by
podpis źródła zdjęcia

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада даў згоду на прызначэнне Андрэя Рыбакова генеральным дырэктарам ААТ «Беларуськалій».

Андрэй Рыбакоў з 2018 года займаў пасаду старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрну нафты і хіміі. На ягонае месца Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Іллі Ікана, які кіраваў ААТ «Полацк-Шкловалакно», паведамілі ў прэс-службе палітыка.

Хто цяпер будзе кіраваць прадпрыемствам «Полацк-Шкловалакно», не ўдакладняецца.

Таксама не ўдакладняецца далейшы лёс Івана Галаватага, які быў гендырэктарам «Беларуськалію» з 2014 года. Паводле неафіцыйных звестак, ён хросны бацька адной з дачок Віктара Лукашэнкі – старэйшага сына кіраўніка Беларусі.


Галаваты дапамагаў задушэнню пратэстаў пасля выбараў 2020 года, перадаваў міліцыі мікрааўтобусы. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне вінаваціць яго ў датычнасці да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей. Пачынаючы з 3 чэрвеня 2024 года Галаваты застаецца пад санкцыямі Еўразвязу.


Макар Мыш belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10