Зарплаты бюджэтнікаў і пенсіі павінны вырасці ў Беларусі ў 2025 годзе. Наколькі - расказала ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання міністарка працы і сацыяльнай абароны насельніцтв Наталля Паўлючэнка.
«У цэлым па годзе рост заробку работнікаў бюджэтнай сферы плануецца на ўзроўні 15 %», – сказала яна, адзначыўшы, што ў гэтай сферы працуе каля 20 % занятых у эканоміцы.
Апроч таго, пенсіі налета павінны вырасці на 14%.
«З улікам прагнозных параметраў і разлікаў плануецца, што ў сярэднім за год пенсія павялічыцца на 14 %. Яе сярэдні памер за год складзе 926 рублёў», – сказала Наталля Паўлючэнка.
Цяпер з эканомікаю нібыта ўсё добра, аднак урад моцна рызыкуе, лічыць эксперт даследчага цэнтру Анатоль Харытончык.
«Беларуская эканоміка ў трэцім квартале прытармазіла, аднак узровень эканамічнай актыўнасці заставаўся на гістарычна максімальных адзнаках», – сказаў ён.
Паводле аналітыка, справы ідуць вонкава добра дзякуючы ўнутранаму спажывецкаму попыту, які не сціхае з увагі на хуткі рост заробкаў, крэдытавання, бюджэтных выдаткаў і аптымізм хатніх гаспадарак.
«Пры гэтым вытворцы вычарпалі рэзервы закрыцця гэтага высокага попыту за кошт дазагрузкі існых магутнасцяў, таму яны працягнулі мерна нарошчваць інвестыцыі, аб'ём якіх, зрэшты, усё яшчэ ніжэйшы за даваенныя паказнікі», – адзначыў адмысловец.
Сітуацыя для прадпрыемстваў застаецца цяжкаю, іхныя выдаткі растуць, што падтрымлівае інфляцыйны ціск, – у выніку цэны на нерэгулюемыя тавары і паслугі пачалі расці шпарчэй.
Макар Мыш belsat.eu