навіны

Арт-менеджар Уладзімір Булаўскі выйшаў на волю

Уладзімір Булаўскі. Крыніца: Віцебская Вясна
Уладзімір Булаўскі. Крыніца: Віцебская Вясна
podpis źródła zdjęcia

Віцебскі арт-менеджар Уладзімір Булаўскі цалкам адбыў тэрмін зняволення і выйшаў на волю.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!» са спасылкаю на знаёмых Уладзіміра.

Булаўскага затрымалі ў снежні 2022 года.

У траўні 2023-га мужчыну прысудзілі два гады пазбаўлення волі за неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых акцыяў (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Адбываў пакаранне ў Бабруйскай папраўчай калоніі № 2.

Уладзімір Булаўскі арганізатар канцэртаў і культурніцкіх праектаў (напрыклад, фестывалі «Свята ветру» або «Kartonka»), таксама вядомы як актывіст.

Раман Шавель belsat.eu  

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10