навіны

«Google» апублікаваў спадарожнікавыя здымкі з пазіцыямі ЗСУ

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: news.pn
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: news.pn
podpis źródła zdjęcia

Кампанія «Google» абнавіла «Google Maps» і гэтак раскрыла на іх пазіцыі вайсковых сістэмаў Збройных сілаў Украіны.

Пра гэта паведаміў кіраўнік украінскага Цэнтру супрацьдзеяння дэзынфармацыі Андрэй Каваленка. Пры гэтым ён адзначыў, што выдаліць мапы першапачаткова ў кампаніі адмовіліся, спаслаўшыся на выходны дзень.

«Уявіце сітуацыю. "Google" выкладае на мапах абноўленыя здымкі, на якіх паліць размяшчэнне нашых вайсковых сістэмаў (не буду ўдакладняць). Мы звяртаемся да іх, каб хутка гэта выправіць, але ў іх выходны. Не да гэтага. Расейцы ўжо актыўна разганяюць гэтыя здымкі. Што не так з гэтым светам?» – напісаў Каваленка ў сваім тэлеграм-канале.

Пасля крытыкі Каваленкі ў адрас Google прадстаўнікі кампаніі запэўнілі, што ўжо працуюць над выпраўленнем гэтай сітуацыі.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10