навіны

Павел Дураў анансаваў запуск новых функцыяў у «Telegram»

Анонс поўнаэкраннага рэжыму для міні-дадаткаў.
Анонс поўнаэкраннага рэжыму для міні-дадаткаў. Фота: Du Rove's Channel / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У сваім тэлеграм-канале заснавальнік «Telegram'у» анансаваў з’яўленне дзесяці новых функцыяў у папулярным мэсэнджары.

Дзве функцыі ўжо працуюць. Да іх адносяцца пашыраныя ліміты абмену паведамленнямі, а таксама манетызацыя рэкламы.

Паводле Дурава, астатнія функцыі пачнуць працаваць цягам двух – чатырох тыдняў.

Да іх адносяцца поўнаэкранны рэжым, цэтлікі на галоўным экране, наладка планаў падпіскі, доступ да геалакацыі, а таксама да статусу эмодзі, звесткі пра арыентацыю прылады, абмен медыяфайламі ў чатах і адпраўленне падарункаў.

Нагадаем: у верасні Павел Дураў заявіў, што «Telegram» будзе раскрываць і перадаваць у «адпаведныя органы» паводле запыту IP-адрасы і тэлефоны тых, хто парушыць правілы карыстання мэсэнджарам. Гэта вынікала пасля абнаўлення ўмоваў абслугоўвання і палітыкі канфідэнцыйнасці. Пазней Дураў адзначыў, што «Telegram» раскрывае IP-адрасы злачынцаў яшчэ з 2018 года, робячы гэта на падставе юрыдычных запытаў, згодна з палітыкаю прыватнасці.

Да гэтага заснавальніка «Telegram'у» затрымалі ў аэрапорце «Le Bourget» у Парыжы (гэта адбылося 24 жніўня). Яму былі выстаўленыя абвінавачанні паводле шасці артыкулаў, сярод якіх: «Кіраванне онлайн-платформай для незаконных трансакцыяў», «Адмыванне грошай», «Наданне нелегальных крыптаграфічных паслуг», «Адмова ад супрацы з праваахоўнымі органамі», а таксама «Суўдзел у незаконным абарачэнні наркотыкаў і распаўсюдзе дзіцячай парнаграфіі ў арганізаванай групе». Паўла Дурава вызвалілі пад заклад 5 мільёнаў еўраў.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10