навіны

«Грузіць сябе і іншых»: экс-памочнік Лукашэнкі актыўна дае паказанні па «малочнай справе»

img
Ігар Брыло. Фота: vitbichi.by
podpis źródła zdjęcia

«Малочная справа», па якой пад следствам знаходзяцца экс-міністр сельскай гаспадаркі Ігар Брыло і былы гендырэктар ААТ «Бабушкина крынка» Генадзь Скітаў цягнецца ўжо год. Замінка з-за Скітава, які адмаўляе віну, а вось Брыло кажа столькі, што «грузіць» сябе і іншых, паведамляюць крыніцы «Нашай Нівы».

«Колькі маіх знаёмых саджалі па розных прычынах, але ніхто яшчэ так сябе не закопваў. [Брыло] беспардонна грузіць сябе і іншых», – сказаў журналістам суразмоўца з Барысава, якому ў агульных рысах вядомы ход расследавання.

«Малочная справа» перш за ўсё ўзнікла вакол дзеячаў з Барысава – Ігара Брыло, які на момант затрымання быў памочнікам Лукашэнкі па Віцебскай вобласці, і Генадзя Скітаў, які ўзначальваў «Бабушкину крынку».

Паведамляецца, што Брыло актыўна дае паказанні – і на сябе, і на іншых. Таму «людзі ездзяць на допыты, каб выслухаць і абвергнуць то адну гісторыю, то іншую». Паводле ацэнкі суразмоўцаў выдання, гэта адбываецца не толькі ў Барысаве, але і ў іншых раёнах.

,,

«Мне здаецца, ужо сотня чалавек з сельскай гаспадаркі за гэты час схадзіла на допыты, і ў асноўным па Брыло. А Скітаў, як мы разумеем, адмовіўся гаварыць і маўчыць», – кажа крыніца.


Пра першыя затрыманні па «малочнай справе» стала вядома 1 лістапада 2023 года. Ужо ў сярэдзіне лістапада Аляксандр Лукашэнка распавёў, што выкрытая карупцыйная схема экспарту ў Расею прадукцыі малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10