навіны

Разбуральныя паводкі ў Валенсіі і бесперапынныя абстрэлу Харкава. Фатаграфіі тыдня

Удзельнікі працэсіі, якая сімвалізуе Шлях душ — прыбыццё духаў згодна з светапоглядам майя, якое праводзіцца ў рамках святкавання Дня Мёртвых у Мэрыдзе (Mérida), у мексіканскім штаце Юкатан (Yucatán). 31 кастрычніка 2024 года. Фота: Hugo Borges / AFP / East News

podpis źródła zdjęcia

Руйнаванне расейскай арміяй Харкаву, разбуральныя паводкі ў Валенсіі, святкаванне Дня ўсіх Святых, тайфун Конг-рэй у Тайвані, – сабралі галоўныя фотаздымкі за тыдзень.

Грузіны трымаюць сцяг ЕЗ перад будынкам парламенту падчас мітынгу супраць папярэдніх вынікаў парламенцкіх выбараў, паводле якіх кіруючая партыя «Грузінская мара» застаецца ва ўладзе і зможа сфарміраваць урад у чацвёрты раз. Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі адмовілася прызнаваць вынікі выбараў, назваўшы цяперашні ўрад краіны нелегітымным. Апазіцыя патрабуе міжнароднага расследавання і новых выбараў, а таксама доступу да электроннай інфармацыі ЦВК. Тбілісі, Грузія. 28 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат

Маці наведвае магілу сына, які загінуў на вайне з Расеяй у Дзень усіх святых на Лычакоўскіх могілках у Львове, Украіна. 1 лістапада 2024 года. Фота: Mykola Tys / AP Photo / East News

Удзельнікі дэманстрацыі каля будынку крымінальнага суда, дзе праходзіць суд над 75-гадовым французскім акцёрам Жэрарам Дэпард'ё па абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях у дачыненні да двух жанчын. Парыж, Францыя. 28 кастрычніка 2024 года. Фота: Geoffroy Van Der Hasselt / AFP / East News

Мужчына стаіць сярод затопленых аўтамабіляў у Валенсіі пасля разбуральных паводак, у выніку якіх загінулі 207 чалавек, але гэтая колькасць можа вырасці, паколькі пошукавая аперацыя працягваецца. Прэм'ер-міністр Іспаніі Пэдра Санчэс (Pedro Sánchez) назваў паводкі ў Валенсіі найбольш сур'ёзным стыхійным бедствам з усіх, якія Іспанія перажывала ў гэтым стагоддзі. Валенсія, Іспанія. 31 кастрычніка 2024 года. Фота: Manu Fernandez / AP Photo / East News

Людзі пратэстуюць супраць падаўжэння адключэння электраэнергіі да 14 гадзін у суткі, самай абмежавальнай меры, прынятай урадам для барацьбы з мацнейшай за апошнія 60 гадоў засухай. Кіта (Quito), Эквадор. 31 кастрычніка 2024 года. Фота: Rodrigo Buendia / AFP / East News

Афганскія хлопчыкі катаюцца на асле па вуліцы на ўскраіне Файзабада (Fayzābād) у правінцыі Бадахшан (Badaxšān), Афганістан. 31 кастрычніка 2024 года. Фота: Omer Abrar / AFP / East News

Медработнікі аказваюць дапамогу пацярпелай ад расейскай атакі па жылой інфраструктуры ў Харкаве. Колькасць пацярпелых у выніку ракетнага ўдару дасягнула 46 чалавек, адзін чалавек загінуў. Харкаў, Украіна. 1 лістапада 2024 года. Фота: George Ivanchenko / Anadolu Agency via Getty Images

Ратаўнікі ДСНС разбіраюць завалы на месцы расейскага авіяўдару бомбай ФАБ-500 з УМПК (кіруемы модуль планавання і карэкцыі), які разбурыў пад'езд шматпавярховага дому ў Харкаве. Загінулі тры чалавекі, сярод якіх двое дзяцей, не менш за 36 чалавек атрымалі раненні. Харкаў, Украіна. 31 кастрычніка 2024 года. Фота: George Ivanchenko / Anadolu via Getty Images

Пашкоджаныя аўтамабілі відаць пад паваленымі дрэвамі ў горадзе Цзілун (Keelung) пасля таго, як тайфун Конг-рэй (Kong-rey) абрынуўся на ўсходні Тайвань. Стыхія забрала жыцці двух чалавек, мінімум 515 атрымалі раненні. 1 лістапада 2024 года. Фота: I-Hwa Cheng / AFP / East News

belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10