навіны

«Калашнікаў» паставіў Беларусі пісталеты-кулямёты «ППК-20». Такія Расея выкарыстоўвае ва Украіне

ППК-20
ППК-20. Фота: Sputnik
podpis źródła zdjęcia

Расейскі зброевы канцэрн «Калашнікаў» паставіў беларускім вайскоўцам «дастаткова сур'ёзную» колькасць пісталетаў-кулямётаў «ППК-20». Пра гэта распавёў кіраўнік канцэрна Алан Лушнікаў.

«Беларускія падраздзяленні з вялікім задавальненнем узялі гэты ўзор і яго выкарыстоўваюць. Мы туды паставілі дастаткова сур'ёзную колькасць. І ў войску [Расеі] ён таксама ёсць», – сказаў Алан Лушнікаў.

9-мм пісталет-кулямёт Калашнікава распрацаваны на базе пісталета-кулямёта «Віцязь-СН». Тэмп яго аўтаматычнай стральбы складае 800 стрэлаў у хвіліну, а прыцэльная далёкасць – 200 метраў.

Вясной 2023 года галоўны канструктар групы кампаній «Калашнікаў» Сяргей Уржумцаў распавёў, што такую зброю атрымалі паветрана-касмічным сілы Расеі замест пісталета Стэчкіна ўзору 1951 года.


Серыйныя пастаўкі ў расейскую армію пачаліся ў лютым 2023 года і пісталет-кулямёт ужываецца расейскай арміяй на вайне ва Украіне.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10