навіны

У Беларусі за содні зафіксаваны 41 выпадак падзення дрэваў праз моцны вецер

У Калінкавічах дрэвы сарвалі металапрофільнае абліцоўванне фасаду жылога дому
У Калінкавічах дрэвы сарвалі металапрофільнае абліцоўванне фасаду жылога дому. Фота: mchs.gov.by
podpis źródła zdjęcia

З прычыны моцнага ветру ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі на 2 лістапада. Праз непагадзь у тым ліку падаюць дрэвы – зафіксаваны 41 выпадак за апошнія содні.

Больш за ўсё пацярпелі Менская і Гарадзенская вобласці – там МНС выявіла па 9 падзенняў. У Віцебскай вобласці – 8, у Берасцейскай – 7, у Магілёўскай – 6. У Гомельскай вобласці і Менску па адным выпадку падзення дрэваў, паведамляе міністэрства.

У Калінкавічах дрэвы сарвалі металапрофільнае абліцоўванне фасаду жылога дому. Праз гэта былі пашкоджаныя два аўтамабілі. Яшчэ на 5 машынаў па Беларусі ўпалі дрэвы.

Паводле інфармацыі РУП «Магілёўэнерга», у Магілёўскай вобласці парушалася электразабеспячэнне 17 паселішчаў і трох фермаў у Крычаўскім, Кіраўскім і Глускім раёнах.

У Магілёве, Бабруйскім, Чавускім раёнах і горадзе Шклове дрэвы ўпалі на дарогу і перагарадзілі праезд. У Магілёве на праспекце Дзімітрава дрэва ўпала на паркоўку і пашкодзіла тры легкавыя аўтамабілі.

У Баранавічах дрэва ўпала на два аўтамабілі.

Паводле звестак Мінэнерга, дрэвы, што падалі, спрычыніліся таксама абрыву электраправадоў. Больш за ўсё пацярпела Віцебская вобласць. А 13:00 2 лістапада аднаўленчыя работы працягваліся ў 92 населеных пунктах.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10