навіны

«Белавія» зноў выставіла на продаж самалёт «Bombardier»

«Bombardier CRJ-100», што належыць кампаніі «Белавія»
«Bombardier CRJ-100», што належыць кампаніі «Белавія». Фота: ipmtorgi.by
podpis źródła zdjęcia

Самалёт «Bombardier CRJ-100», што належыць кампаніі «Белавія», зноў выстаўлены на продаж. Гэтым разам цана ніжэйшая. 

Кампанія ўжо выстаўляла самалёт у верасні за 2,92 мільёна рублёў, але не здолела прадаць яго.

Гэтым разам, як паведамляецца, цана зніжаная да 2,48 мільёна рублёў. Аўкцыён запланаваны на 12 верасня.

Самалёты «Bombardier CRJ 100/200» выпускаліся з 1991 да 2006 года, яны здольныя размяшчаць на борце да 50 пасажыраў і пралятаць адлегласць да 3713 кіламетраў. Канкрэтна гэты «Bombardier CRJ-100» выпушчаны ў 1999 годзе і эксплуатаваўся 20 гадоў. Апошнія пяць гадоў ён быў на захоўванні. Прадаецца самалёт без рухавіка.

Да таго, як трапіць у Беларусь, ён належаў авіякампаніям Францыі, Нямеччыны, Канады і ЗША.

Нагадаем, што «Белавія» апошнім часам прадае свае самалёты. Прычынаю гэтаму могуць быць накладзеныя на кампанію заходнія санкцыі. Так, у жніўні 2023 года за шэсць мільёнаў рублёў быў прададзены самалёт «Boeing 737-500».

2 сакавіка 2022 года, неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны, у дачыненні «Белавія» ЗША ўвялі абмежаванні, звязаныя з экспартам прадукцыі авіяцыйнай сферы і ліцэнзаваннем пэўных самалётаў і запчастак.

З 7 снежня 2023 года яны былі падоўжаныя яшчэ на 180 дзён. 9 жніўня 2023 года «Белавія» дадалі ў санкцыйныя спісы ЗША. 3 лістапада 2023 года падчас прэс-канферэнцыі ў Менску гендырэктар «Белавія» Ігар Чаргінец прызнаў, што планы мадэрнізацыі флоту самалётаў беларускай авіякампаніі былі парушаныя праз увядзенне заходніх санкцыяў.

29 траўня 2024 года Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі пакінуў у сіле санкцыі Еўразвязу, уведзеныя супраць «Белавія», адхіліўшы адпаведны пазоў беларускай авіякампаніі.

Раман Шавель belsat.eu 


больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10