Украінскія дзяржаўныя і прыватныя прадпрыемствы працуюць над стварэннем уласных крылатых і балістычных ракетаў, што маюць з’явіцца ва ўкраінскіх Сілаў абароны ўжо ў наступным годзе.
Такі прагноз зрабіў дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Спецтэхнаэкспарт» Аляксей Пятроў. Ён адзначыў, што развіццём у гэтай сферы займаюцца як дзяржава, так і прыватны сектар, які цяпер таксама можа далучыцца да ракетнай прамысловасці. Пятроў назваў важным крокам развіццё ўласнай вытворчасці.
,,«Я скажу, што і дзяржава, і, нарэшце, прыватны сектар рухаюцца ў гэтым кірунку. І гэта было разумнае рашэнне – зняць манаполію на ракетную прамысловасць. Таму я думаю, што ў нас усё ж такі будуць свае ракеты, скажам, крылатыя і балістычныя, да сярэдзіны 2025 года», – сказаў Аляксей Пятроў.
Як паведаміў дырэктар «Спецтэхнаэкспарту», ва Украіне вырабляюцца 155-мм снарады паводле стандартаў NATO, здольныя дзейнічаць на эфектыўнай дыстанцыі для барацьбы з праціўнікам.
Акрамя таго, украінскія дзяржаўныя прадпрыемствы імкнуцца аднавіць або пашырыць выпуск боепрыпасаў савецкага стандарту, ад якіх пакуль не ўдалося цалкам адмовіцца. Паводле Пятрова, вельмі патрэбныя снарады калібраў 152-мм і 122-мм, што цяпер у дэфіцыце, бо актыўна выкарыстоўваюцца ў абарончых дзеях.
Раман Шавель belsat.eu