Сіноптыкі папярэджваюць пра небяспечныя гідраметэаралагічныя з’явы і абвесцілі на сёння аранжавы ўзровень небяспекі. У некаторых рэгіёнах ужо ёсць парушэнні ў забеспечэнні электрычнасцю.
У суботу, 2 лістапада, на большай частцы тэрыторыі Беларусі і ў Менску чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру з парывамі да 15–20 м/с.
Месцамі парывы ветра змогуць дасягаць 21–24 м/с.
Па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, шмат у якіх раёнах чакаюцца дажджы з мокрым снегам.
Максімальная тэмпература ўдзень – ад 2 да 8 градусаў.
Шквалісты вецер ужо стаў прычынай парушэнняў у электразабеспячэнні ў асобных рэгіёнах краіны. У сувязі з гэтым энергетыкі працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Асабліва складаная сітуацыя назіраецца ў Віцебскай вобласці, дзе аварыйныя брыгады актыўна працуюць над аднаўленнем электрычнасці ў 171 населеным пункце.
Раман Шавель belsat.eu