навіны

Трымайцеся за нешта: у Беларусі спрагназавалі моцны вецер 2 лістапада

Мабільны штаб ратавальнікаў
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мабільны штаб ратавальнікаў. Менск, Беларусь. 20 лістапада 2023 года. Фота: МЧС Беларуси / Telegram
podpis źródła zdjęcia

На 2 лістапада – аранжавы ўзровень небяспекі. Падобна, найбольш можа зачапіць Менск і Маладзечна.

Ратаўнікі эвакуююць людзей з жылога комплексу пасля ўрагану Мілтан. Клірўотэр (Clearwater), Флорыда, ЗША. 10 кастрычніка 2024 года. Фота: Mike Stewart / AP Photo / East News

«Упершыню за мае 27 гадоў тут абвесцілі эвакуацыю». Як Флорыда рыхтавалася да ўрагану і перажыла яго

навіны

Гідраметцэнтр Беларусі абвясціў на суботу, 2 лістапада аранжавы ўзровень небяспекі: на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюць узмацненне ветру з парывамі да 15–20 м/с, месцамі – да 21–24 м/с.


Паводле шкалы Бафорта, гэта далёка не ўраган, але ўжо адчувальны шторм: можа зрываць дахоўку, валіць дрэвы, але яшчэ не зносіць будынкі і выдзіраць дрэвы з каранямі.


З мапаў сэрвісаў «Ventusky» і «Windy» выглядае, што вецер падымецца прыблізна апоўдні, пойдзе з боку Вільні і Даўгаўпілсу ў бок Гомля і Воршы праз Смаргонь, Маладзечна, Мёры, Глыбокае, Лепель і Менск.


У многіх раёнах Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, ранкам і днём – нават з мокрым снегам. Тэмпература днём будзе ў межах +2..+8°С, наступнай ноччу можа апусціцца ўжо ніжэй за нуль. 3 лістапада ў Віцебскай вобласці можа быць моцны снег, слабыя завеі.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10