Сенсацыйнае прызнанне Аляксандра Лукашэнкі пра змест сакрэтных перамоваў з ЗША. Паводле незаконнага кіраўніка Беларусі, Амерыка пагражала яму санкцыямі і нават вайною. Падрабязнасці ў праграме «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою.
Госць у студыі − Сяргей Бульба, кіраўнік Паспалітага рушэння і былы афіцэр-ракетнік, а на сувязі − Сяргей Навумчык, дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га склікання, афіцэр рэзерву ракетных войскаў.
«Кіеў 2.0»: ці адкрыецца зноў беларускі фронт?
Сакрэтную канцэпцыю сумесных беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў «Захад-2024» прынялі. Мы не ведаем, што задумалі генералы Лукашэнкі і Пуціна. Аднак, на аснове аналізу ранейшых вучэнняў, зробім прагноз. Ці будзе «Захад-2025» спробаю Пуціна і Лукашэнкі прымусіць Украіну да капітуляцыі?
Ізраіль − Іран. Кепскі знак для Лукашэнкі
Ізраільскі ўдар па Іране − гэта небяспечны званочак для Лукашэнкі. Авіяцыя Арміі абароны Ізраілю ў мінулыя выходныя знішчыла ўсе іранскія сістэмы супрацьпаветранай абароны С-300 расейскай вытворчасці. Цяпер Іран фактычна безабаронны перад ракетнымі атакамі. Савецкая зброя аказалася неэфектыўнаю супраць амерыканскай. Расея дапамагчы не можа, бо С-300 і С-400 патрэбныя ёй самой у вайне супраць Украіны. Ці могуць Лукашэнка і ягоныя генералы пасля ўдару Ізраілю па Іране спаць спакойна?
Кампанія «Надо» сталася нечаканасцю?
Прапаганда Лукашэнкі ашалела і пераплюнула сама сябе. У інтэрнэце з’явілася маса відэа, на якіх беларусы кажуць Аляксандру Лукашэнку «Надо», маўляў, трэба ісці на сёмы прэзідэнцкі тэрмін. Хто і навошта гэта арганізаваў?
Перамовы Ціханоўскай у Ісландыі
Пакуль Аляксандр Лукашэнка рыхтуецца фальсіфікаваць прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, Святлану Ціханоўскую працягваюць прымаць на высокім узроўні ў Еўропе. З чарговым візітам дэмакратычная лідарка наведала Ісландыю. Там прайшло спатканне міністраў паўночных дзяржаваў. Яны вылучылі грошы на падтрыманне беларусаў.
Беларусам пара пакідаць Грузію?
Беларусы Грузіі, як і грузінская апазіцыя, расчараваныя вынікамі парламенцкіх выбараў. Перамога кіроўнай партыі «Грузінская мара» робіць сітуацыю беларусаў, якія жывуць у гэтай дзяржаве на Паўднёвым Каўказе, яшчэ больш хісткай, а самой Грузіі перашкаджае на шляху да еўраінтэграцыі.
Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» глядзіце шточацвер а 20:45 у жывым эфіры «Белсату», на YouTube-канале «Belsat News», а таксама ў нашым Facebook.