Паводле Нацбанку, адчувальная рэспандэнтамі інфляцыя ў Беларусі – 10,3 % за мінулыя 12 месяцаў. Ад наступных 12 месяцаў беларусы чакаюць інфляцыю ў яшчэ 10 %.
Нацыянальны банк Беларусі апублікаваў (PDF) агляд росту спажывецкіх цэнаў у Беларусі. Паводле гэтага агляду, у верасні 2024 года інфляцыя ў гадавым вырашэнні склала 6 %. Але беларусы адчулі большы рост цэнаў.
У апытанні жыхары Беларусі сказалі, што за апошнія 12 месяцаў адчулі інфляцыю ў 10,3 % адносна папярэдняга таму кварталу. Ад наступных 12 месяцаў чакаюць інфляцыю ў 10,3 %. І гэта, паводле Нацбанку, яшчэ адбылася «стабілізацыя інфляцыйных чаканняў».
Многія цэны ў Беларусі рэгулююць, але іх не цалкам замарожваюць. Прырост рэгуляваных цэнаў склаў за апошнія 12 месяцаў 6,6 %. Унёсак рэгуляваных цэнаў у інфляцыю апошнім часам – каля паловы, яшчэ палова – базавая інфляцыя.
А ў базавай інфляцыі асноўная частка – спажывецкія тавары, рост цэнаў на якія выкліканы, паводле Нацбанку, паскораным ростам цэнаў на імпартныя тавары кшталту кавы, шакаладу і алею, а таксама падвышаны ўзровень інфляцыі ў Расеі.
У сельскай гаспадарцы цэны за год выраслі на 9,7 % – быў кепскі ўраджай бульбы і агуркоў. Склаліся спрыяльныя ўмовы ў імпарце асобных фруктаў і ўдалося сабраць высокі ўраджай некаторых айчынных, але агулам гадавы рост сезонных цэнаў у верасні склаў 14,5 %.
Рэальны валавы ўнутраны прадукт за ІІІ квартал вырас на 3,7 % – у асноўным дзякуючы высокай спажывецкай актыўнасці. Рознічны таваразварот за квартал вырас на 12,4 %. Гэтаму спрыяла падвышэнне заробкаў на 13,3 % за квартал.
Беларусы таксама паставілі (PDF) чарговы рэкорд па крэдытах: на 1 кастрычніка былі вінныя па банкаўскіх крэдытах 24,4 млрд рублёў – на 0,49 млрд больш, чым месяцам раней. Прыблізна такімі ж тэмпамі даўгі па крэдытах раслі і ў мінулыя месяцы.
Нацбанк ведае (PDF), што «лішнія грошы» насельніцтва нясуць рызыкі дэвальвацыі і скачка цэнаў, «раскрутку інфляцыйна-дэвальвацыйнай спіралі».
Алесь Наваборскі belsat.eu