аналтыка

Як будуць збіраць подпісы прэтэндэнты на прэзідэнцтва, калі за мінулыя дагэтуль рэпрэсуюць

Супрацоўнік ДАІ выходзіць з кабіны для галасавання падчас датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі на выбарчым участку ў Глыбокім, Беларусь. 4 жніўня 2020 года. Фота: Sergei Gapon / AFP / East News

У Беларусі сканчаецца рэгістрацыя ініцыятыўных групаў для вылучэння кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах 2025 года. Некаторыя з іх ужо могуць збіраць подпісы выбарцаў. Пры гэтым у краіне дагэтуль не скончыліся рэпрэсіі ў дачыненні тых, хто чатыры гады таму падпісаўся за альтэрнатыўных палітыкаў.