навіны

Ці можна атрымаць паўторны гуманітарны ВНЖ і ці не згорнуць выдачу гуманітарных візаў для беларусаў?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускія пашпарты. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускія пашпарты. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Гуманітарныя ВНЖ у Польшчы беларусы атрымліваюць з 2021 года, і цяпер шмат у каго заканчваецца іх трохгадовы тэрмін. «Белсат» запытаўся ў польскіх ведамстваў, што рабіць далей і ці не плануе Польшча змены парадку выдачы гуманітарных візаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Польская віза ў беларускім пашпарце. Фота: Таццяна Верамеева

«Тут таксама чалавечы фактар працуе». Як беларуска з міжнароднаю абаронаю ў Польшчы зрабіла запрашэнне сваякам

навіны

Пасля пачатку масавых рэпрэсіяў у Беларусі ў 2020 годзе Польшча ўвяла новы тып візаў для беларусаў – гуманітарныя. Гэта нацыянальныя візы тэрмінам на год, якія даюць доступ да рынку працы (але не да рэгістрацыі аналагу ІП) і дазваляюць атрымаць часовы ВНЖ з гуманітарных прычынаў.

У пачатку 2023 года Польшча таксама выдавала адмысловую гуманітарную візу для IT-спецыялістаў і іхных сваякоў – «Humanitarna z oznaczeniem Poland. Business. Harbour», якая дазваляла весці дзейнасць як ІП і таксама падавацца на гуманітарны ВНЖ.


Абодва тыпы візы выдаваліся на год, пасля чаго беларусы падаваліся на гуманітарны ВНЖ тэрмінам на тры гады, які цяпер у большасці або заканчваецца, або ўжо скончыўся.


Гуманітарны ВНЖ – толькі трамплін для іншых спосабаў легалізацыі


Спачатку добрая навіна: згортваць выдачу гуманітарных візаў Польшча пакуль не плануе, як і змяняць вызначаны парадак звароту па іх.

«Цяпер не плануецца ніякіх зменаў у працэдуры падачы заявы на атрыманне візы з гуманітарных прычынаў», – адказалі «Белсату» ў дэпартаменце інфармацыі МЗС Польшчы.


А цяпер дрэнная навіна: паводле п. 5. арт. 190 Закону аб замежніках, ВНЖ паводле гуманітарных прычынаў выдаецца толькі адзін раз, тэрмінам на тры гады.

Ва Упраўленні па справах замежнікаў Польшчы кажуць, што гэты ВНЖ – своеасаблівы трамплін, які дапамагае замежніку «эфектыўна ўступіць у легальную міграцыйную сістэму». Але пасля заканчэння гуманітарнага ВНЖ прыйдзецца шукаць іншыя падставы для легалізацыі.


«Другі від на жыхарства для грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які ўжо атрымаў дазвол на часовае перабыванне, пазначанае ў першым раздзеле пункту 9 артыкулу 186 Закону аб замежніках, можа быць выдадзены толькі ў сувязі з вызначанай мэтай знаходжання, якую ён хоча мець», – адказалі «Белсату» ва Упраўленні па справах замежнікаў.


Усе спосабы атрымання ВНЖ у Польшчы можна знайсці тут. Аднак найбольш простым і лагічным у выпадку заканчэння гуманітарнага ВНЖ выглядае атрыманне міжнароднай абароны.


Чытайце пра міжнародную абарону тут:


Як звярнуцца па міжнародную абарону ў Польшчы? Пакрокавая інструкцыя і складанасці

Што кажуць людзі, якія падаваліся на міжнародную абарону ў Польшчы


8 папулярных пытанняў пра міжнародную абарону ў Польшчы


Тэса Анэйда / МВ belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10