навіны

МАРГ прызнаў рэкламу крамы «Суседзі» амаральнай

Трэшыкі. Крыніца: sosedi.by
Трэшыкі. Крыніца: sosedi.by
podpis źródła zdjęcia

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю разгледзела прэтэнзіі грамадзянаў, якія абурыліся з нагоды жаргонных назваў гумавых цацак у крамах сеткі.

У якасці прыкладу МАРГ прывёў імя героя калекцыі бірулек «Трэшыкі» ад сеткі «Суседзі», якой валодае кампанія «ЛібрэцікГруп». Завуць яго Памыіч.

«Указаная рэклама парушае агульнапрынятыя нормы маралі і маральнасці – у беларускім грамадстве непрымальнае публічнае выкарыстанне (у тым ліку ў рэкламе) жаргонных словаў пра смецце і прыбіральню», – лічыць прэс-служба МАРГ. 

МАРГ «настойліва рэкамендаваў» рэкламадаўцам і блогерам не выкарыстоўваць зняважлівых і жаргонных (непрыстойных) словаў у любой рэкламе. У выніку «Суседзям» загадалі прыбраць гэтую рэкламу, сетка крамаў ужо ўсё выканала.

Дарэчы, у арт. 26 закону «Аб рэкламе» няма наўпроставай забароны на «туалетны гумар» або жаргонныя словы. Але МАРГ палічыў, што такія словы адносяцца да «інфармацыі, якая парушае агульнапрынятыя нормы маралі і маральнасці». 

Пры гэтым гарэлка «Бульбашъ» у МАРГ пытанняў не выклікае, хаця яе можна аднесці да неэтычнай рэкламы паводле пункту «абразлівыя словы, параўнанні, вобразы ў дачыненні расы, нацыянальнасці». Нават Берасцейскі аблвыканкам у 2018 годзе палічыў выкарыстанне слова «бульбаш» неэтычным.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10