навіны

У Кіраўскім раёне адбылася страляніна. Куля трапіла ў вока 15-гадовай дзяўчыне

Фота: Следчы камітэт Беларусі
Фота: Следчы камітэт Беларусі
podpis źródła zdjęcia

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 30 кастрычніка ў Кіраўскім раёне, калі першакурсніцы каледжу вярталіся з заняткаў у інтэрнат, і іхную ўвагу вырашыў прыцягнуць да сябе хлопец. Скончылася ўсё трагічна.

Непадалёк ад інтэрнату размаўлялі трое хлопцаў, старэйшы з іх вырашыў звярнуць на сябе ўвагу дзяўчат і пачаў выхваляцца пісталетам, які напярэдадні ў яго дома пакінуў прыяцель.

«Ён зрабіў некалькі стрэлаў у кірунку дзяўчат, на што адна з іх рэзка адрэагавала, паміж імі завязалася лаянка. Адышоўшы далей ад хлопцаў, яны прыселі на прыступкі ганка, аднак малады чалавек не сунімаўся, а затым зноў стрэліў у іх бок некалькі разоў. У гэты момант адна з дзяўчат закрыла твар рукамі і закрычала. З траўмай вока яна была шпіталізаваная», – піша Следчы камітэт Беларусі.

Кіраўскі раённы аддзел Следчага камітэту праводзіць праверку.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10